Амерыканская шпіёнка

3

Роўна сто гадоў таму Сільвестр, пакінуўшы жонку і дачку дома, у пошуках лепшага жыцця ірвануў з роднай Случчыны ў Амерыку. Апынуўся ў Дэтройце. Там яму пашанцавала — уладкаваўся на аўтамабільны завод Форда. За тры месяцы ўжо так-сяк мог размаўляць па-англійску, да і начальства прыкмеціла працавітага і кемлівага беларуса — дало яму больш танны заробак.

Праз два гады Сільвестр стаў на ногі, а пытлівы розум падказаў, як пачаць сваю справу: адчыніў цэх па вырабу брызентавых чахлоў для машын. Справа пайшла, адбою ад заказаў не было.

Реклама

У чатырнаццатым годзе перад Германскай вайной вызваў да сябе жонку Яўдоху, растлумачыўшы ў лісце, як дабрацца да яго. Праз месяц яна была за акіянам. Спачатку спрабавала рабіць на завадскім канвееры, але потым кінула, бо праца аказалася вельмі цяжкай.
У Расіі тым часам адбылася рэвалюцыя. Да ўлады прыйшлі бальшавікі. Сільвестр і Яўдоха як маглі дапамагалі сваім родным, якія выхоўвалі іх дачку…

На двары ішоў дваццаць чацвёрты год, і ў жыцці нашага земляка адбыліся значныя перамены.
Беларус, дзе б ён ні быў, заўжды застанецца беларусам з яго спрадвечнай схільнасцю да справядлівасці. Вось і да нашага земляка прыглядзеліся амерыканскія «бальшавікі».

Сільвестр уступіў у толькі што створаную камуністычную партыю Амерыкі, што не вельмі спадабалася ўладам. Пад іх націскам прыйшлося пазбавіцца бізнесу і ехаць на радзіму. Дзесяць гадоў адпрацаваў за мяжой наш зямляк. Навучыўся «рабіць» грошы, вывучыў мову, зарабіў нядрэнны капітал, але збілі яго з панталыку заморкія камуністы.

У жніўні дваццаць чацвёртага года Сільвестр з жонкай адбыў на радзіму, але тады тут наводзіла жах банда былога белага афіцэра Караткевіча. Не паспелі сысці з жонкай з цягніка, як засталіся амаль што ні з чым. Праўда, Яўдоха здолела прыхаваць сёе-тое, ды ў Сільвестра ў ботах была хованка.

Па прыездзе Сільвестру прапаноўвалі пасаду ў мясцовым савеце, як-ніяк камуніст-інтэрнацыяналіст, але ён адмовіўся, памятаючы амерыканскі вопыт. Паступіў на працу паштальёнам.
У сорак першым грымнула вайна. На фронт ён не трапіў, паколькі ўжо быў не малады. У тым жа годзе скончыў свой жыццёвы шлях ад гнойнага апендыцыту.

Яўдоха жыла яшчэ доўга, нават прычакала праўнукаў. Апошнія гады дажывала ў свайго ўнука. Было ей ўжо за дзевяноста, але жвавая бабуля спраўна прыбірала ў хаце, варыла ежу і хадзіла ў краму.

Улетку яна бавіла час з такой жа старой суседкай на лаўцы, распавядаючы пра сваё жыццё ў Амерыцы. Аднойчы яны моцна пасварыліся. Суседка неяк паскардзілася, што працуе на сям’ю дачкі за талерку супу. Яўдоха вазьмі ды і ляпні: «А хто табе не дае? Вазьмі ды і з’еш дзве…». Суседка, нягледзячы на ўзрост, падскочыла і абазвала Яўдоху амерыканскай шпіёнкай.
У пачатку 1960-ых, калі дзяржавай кіраваў «кукурузнік» (так народ празваў Мікіту Сяргеевіча Хрушчова), быў папулярны лозунг: «Дагонім і абгонім Амерыку»…

Яўдоха неяк з жанчынамі стаяла ў чарзе за прадуктамі ўжо больш за дзве гадзіны — чакалі прывозу. Да пакупнікоў выйшаў заўмагазіна і абвясціў, што сёння мясных прадуктаў ужо не будзе. Яўдоха расчаравана ўздыхнула і агучыла сваю крыўду: «Ну, вось дагналі і перагналі». А тая самая пакрыўджаная суседка нечакана падтрымала Яўдоху: «Бач ты, хоць і амерыканская шпіёнка, а праўду сказала».
Потым да ўнука, дзе жыла Яўдоха, прыходзілі людзі ў цывільным адзенні і папярэдзілі: «Трэба, каб старая крыху прытрымала свой язык і менш хвалілася пра жыццё ў Амерыцы».
Яўдоху пасля таго выпадку на вуліцы жартліва так і звалі - амерыканская шпіёнка.

Мікола Корань, Слуцк

ПІШЫЦЕ. Вашы жыццёвыя гісторыі і гісторыі кахання прысылайце на адрас: 223 610, Слуцк-9, а/с 53, ці прыносьце ў рэдакцыю: г. Слуцк вул.Камсамольская, 1

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Грегор Хершелл
Грегор Хершелл
24 июля 2012 09:06

В Америке все-равно круто, хоть у нас и лучше. Раньше там была демократия в хорошем смысле этого понятия. А теперь рыгать хочется… /… удалено — Админ…/

Аналитик
Аналитик
26 июля 2012 19:02

Вызывает сомнение что для овладения языком ему понадобилось 3 месяца .И 2 года для открытия своего цеха. Те белоруссы, что Голливудские студии открывали и то больше 3х лет вкалывали, а тут производство с наемным трудом , да конкуренцией империи Форда. Да и времена маккартизма наступили не в24м году. Кажется конституция США обещает свободу политическую и религиозную. Ильф и Петров в 30е годы ездили по СШа и написали впоследствии в «Одноэтажной Америке» о беседес владельцем актового зала который говорил, что за деньги пустит туда проводить сьезды хоть коммунистов, хоть нацистов, но не пустит защитников местного"чикатилло".Так что пра улады которым не спадабалася бальшавицтва Сильвестра не верится. А в остальном верю.

Arina
Arina
27 июля 2012 19:18

У меня вообще сомнения в моем пониманиии белорусского языка: «танны заробак» — дешевый заработок?