На Любаншчыне адбылося свята ў гонар паэта

0

У вёсцы Камуна Любанскага раёна 15 ліпеня адбыліся святочныя мерапрыемствы, арганізаваныя Раённым цэнтрам культуры.

У Камуне сабраліся госці з усяго раёна і рэспублікі. Сярод іх: Уладзімір Ліпскі, пісьменнік і журналіст, Галіна Дзягілева, актрыса і рэжысёр, Таццяна Дасаева, загадчык кафедры Інстытута журналістыкі БДУ.
Падчас святкавання тут адбыліся: навукова-краязнаўчая канферэнцыя па паэме Янкі Купалы «Над ракой Арэсай»; экскурсія ў літаратурны пакой Купалы, створаны ў Музеі меліярацыі; раённы конкурс чытачоў паэтычных твораў; выступленні паэтаў; прэзентацыя новых кніг пісьменнікаў, нарадзіўшыхся на Любаншчыне і шмат іншага.

Месца для свята выбралі невыпадкова. У 1933 годзе ў Камуну прыязджаў у творчую камандзіроўку Янка Купала. Убачанае ў вёсцы натхніла паэта на стварэнне паэмы пра камунараў «Над ракой Арэсай».

Реклама

Павел Мартышэнка

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии