Адукацыя «Made in Велікабрытанія»

3

Дыплом дзяржаўнага ўзору Велікабрытаніі цяпер можна атрымаць і ў Беларусі.

З 10 ліпеня па 30 верасня ў нашай краіне будзе праходзіць набор студэнтаў на адукацыйную праграму МДА (магістр дзелавога адміністравання) «Міжнародны менеджэр» на рускай мове, якую распачынае ў нашай краіне Magna Carta College (Оксфард, Велікабрытанія).

Бізнес-школы МДА дзейнічаюць па ўсім свеце, — адзначыў заснавальнік і дэкан Magna Carta College Дэвід Фолкнер, — але магчымасць атрымаць англійскі дыплом, не выязджаючы за мяжу, пры тым на роднай мове, пакуль ёсць толькі ў Беларусі. Навучэнцамі брытанскага коледжу могуць стаць не толькі людзі, якія ўжо маюць вышэйшую адукацыю і пэўны вопыт работы, але і студэнты вну, якія скончылі два курсы.

Реклама

Прычым набываць адукацыю ў Magna Carta College можна паралельна з вучобай у іншых вышэйшых навучальных ўстановах.
Падтрымаць праграмму МДА пакуль згадзіліся толькі тры беларускія вну—Віцебскі і Баранавіцкі дзяржаўныя ўніверсітэты і Беларускі інстытут правазнаўства. Яны ўжо гатовы прыняць жадаючых.

Брытанскі коледж рыхтуе бакалаўраў, магістраў і дактароў па такіх дысцыплінах, як міжнародны бізнэс, маркетынг, фінансы, інфармацыйныя тэхналогіі і інш. Каб быць залічаным ў Magna Carta College, кожны з абітурыентаў павінен даслаць асабістае рэзюмэ, напісаць два сачыненні і прайсці субяседаванне.

Па словах выканаўчага дырэктара Magna Carta College Вадзіма Цітова, для студэнтаў, якія будуць залічаны ў ліпені—жніўні і жніўні - верасні, будуць дзейнічаць спецыяльныя цэны: на 35 і 20 працэнтаў ніжэй за базавую, якая складае 17 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Адукацыйная праграма МДА на рускай мове па напаўненню не чым не адрозніваецца ад існуючай ў Велікабрытаніі на англійскай. Курс складаецца як з дыстанцыйных заняткаў па Інтэрнэту, так і з вочных лекцый, якія будуць чытаць ў Беларусі прафесары коледжа, вядомыя ва ўсім свеце. Удзельнікі праграмы атрымаюць доступ і да курса на англійскай мове. Тэрмін навучання можа працягвацца ад аднаго года пры наведванні заняткаў пяць-дзесяць гадзін ў тыдзень. Па заканчэнні выпускнікам выдадуць дыпломы дзяржаўнага ўзору Брытаніі.

Дэвід Фолкнер выказаў упэўненасць ў тым, што навучальная праграма МДА на рускай мове дапаможа ў падрыхтоўцы беларускіх спецыялістаў па еўрапейскіх і лепшых сусветных стандартах.

Аляксандра Квіткевіч

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Elvis
Elvis
14 июля 2012 23:03

А кто может позволить себе образование даже на 30% дешевле 17 тысяч фунтов?

Zorro
Zorro
16 июля 2012 03:24

Элвіс, Вашыя асабістыя праблемы брытанцам нецікавы.

Лаки
Лаки
17 июля 2012 13:50

В БГУ MBA давно уже есть. Правда преподавание на английском. Стоило это пару лет назад $ 5 тыс за весь курс в 2 года. Кому действительно такое образование надо, для того это не такие уж и большие деньги. Можно себе позволить зарплату-две на образование потратить. За год окупится.