Вяскоўцы аднаўляюць храм

1

Жыхары вёскі Вялешына Капыльскага раёна за свае сродкі будуюць царкву.

Арганізатарам будаўніцтва з’яўляецца мясцовая жыхарка Раіса Кавалеўская. Царква ў вёсцы Вялешына існавала з 1793 года. У 1962 годзе яна была разбурана, а драўніна вывезена ў Пясочнае для будаўніцтва бальніцы. У сваю чаргу ў Вялешына прывезлі матэрыял з разабранай у Пясочным царквы і ўзвялі з яго клуб.

Ідэя аднавіць храм з’явілася ў 2003 годзе. Сёлета царкву накрылі дахам.
У будаўніцтве новага храма актыўна ўдзельнічае і дачка Раісы Кавалеўскай. Яна — прафесійны архітэктар — стварыла праект. Над новым будынкам ужо ўзвышаецца крыж, які ўпрыгожваў купал той ранейшай царквы.

Реклама

Аддзел навін

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Оля
Оля
14 июля 2012 17:52

Восстановление церкви невероятно радует, может и другие памятники архитектуры будут восстановлены, а может даже и удастся сохранить имеющиеся, я о маслобазе, например, о том, который был когда-то монастырём бернардийцев.