Кошка Маланка

4

Ванятку ішоў дванаццаты месяц жыцця. Аднагодкі яго ўжо шпарка «бегалі пад стол пехам», а ён нават не мог поўзаць: быў слабы на ножкі. Педыятры толькі рукамі разводзілі. Аналізы ў норме, выгляд мае здаровы, а вось на ножкі не можа ўставаць.
Сяргей, бацька Ваняткі, аднойчы падабраў кацяня, якога апанавалі сабакі каля смеццязборніка, можна сказаць, адбіў у сабак. Кацярына, яго жонка, спачатку абурана: «Прыцягнуў у кватэру», але потым згадзілася з яшчэ адным «жыльцом». Кацяня адмылі, знасілі ў ветлячэбніцу, зрабілі прышчэпку. Аказалася, што яно нейкай рэдкай пароды. Шорстка была амаль што блакітная, а вачаняткі - як чыстае неба ў летні дзень.

Праз тыдзень Маланка, так празвалі кацяня, насілася па кватэры і вельмі пасябравала з Ваняткам, нават імкнулася легчы спаць з малым у адзін ложак. На ноч запіралі кацяня ў ванны пакой. Тры ночы Маланка шкрэблася ў дзверы і мяўкала. Уся сям’я не магла спаць. Жанчына закатвала істэрыку і прасіла дзе-небудзь знесці яго, але тут за «новага сябра» ўступаўся хлопчык. Калі кацяня выпускалі з «турмы», то абодва радаваліся адзін аднаму.

І здарыўся цуд… Ванятка сядзеў у зале на падлозе і перабіраў цацкі, а кацяня круцілася каля яго. Бацькі знаходзіліся на кухні, з залы даносіўся шчаслівы дзіцячы смех і мяўканне Маланкі. Раптам стала ціха. Маці і бацька кінуліся ў залу і тое, што яны ўбачылі… У іх у абодвух здзеравянела ў горле і «аднялася» мова. У прыхожай на карачках стаяў Ванька, а Маланка, учапіўшыся зубамі ў рукаў сарочкі, цягнула яго, упіраючыся ўсімі чатырма лапамі. Хлопчык «крок за крокам» поўз па падлозе. З гэтага часу кацянятка болей не запіралі ў ванным пакоі і дазвалялі нават спаць у ложку, каля дзіцяці. Ванька стаў лепей засыпаць пад мурлыкіну песню.

Реклама

Праз два месяцы малы самастойна моцна стаяў на сваіх ножках і пачаў хадзіць. Бацькі не маглі нарадавацца на сваё дзіця. Змяніліся і адносіны жанчыны да кацяняці - Маланка стала сапраўдным членам сям'і.

Аднойчы, адбылося гэта праз паўгода, як Ванятка пачаў хадзіць, яны з Маланкай «насіліся» па кватэры і хлапчук зачапіў кітайскую вазу, падарунак на вяселле, і тая, бразнуўшы аб падлогу, рассыпалася на маленькія асколкі. Маці прыбегла з кухні і адшлёпала малога па мяккім месцы — Ванька заплакаў. Маланка спачатку кінулася да дзіцяці, а потым, задраўшы ў гору хвост, з шыпеннем, стала паміж жанчынай і хлопчыкам. Маці мусіла рэціравацца на кухню.
Каля дзесяці гадоў жыло кацянятка ў гэтай сям'і як раўнапраўны член. Яно заўсёды сустракала на парозе свайго любімца, калі той прыходзіў са школы.

Кажуць, што звер, адчуваючы свой канец, зыходзіць паміраць куды-небудзь у ціхае месца. Так і кацяня аднойчы не вярнулася дадому. Бацькі і Іван доўга шукалі яго, нават аб’явы расклейвалі, але так і не знайшлі.
Прайшлі гады. Іван і зараз са смуткам успамінае сваю любіміцу — Маланку

Мікола Корань, Слуцк

ПІШЫЦЕ. Вашы жыццёвыя гісторыі і гісторыі кахання прысылайце па адрасу: 223 610, Слуцк-9, а/я 53, або прыносьце ў рэдакцыю: г. Слуцк, вул. Камсамольская, 1

4 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
volf
volf
8 июля 2012 00:31

Вельмi разумная кошка.

Аналитик
Аналитик
8 июля 2012 13:02

Цудоунае апавяданне.

сергей
сергей
8 июля 2012 16:57

Обычно мне нравятся вещи М. Кораня, но в этот раз — извиняюсь, фигня.

Алексей
Алексей
9 июля 2012 09:38

Цудоуна.