Удзельнікі конкурсу атрымаюць прызы

0

Творчае спаборніцтва ў межах рэдакцыйнага конкурсу дзіцячага малюнка, прысвечанага Міжнароднаму дню абароны дзяцей, завершана.

У бліжэйшы час юныя ўдзельнікі атрымаюць абяцаныя прэзенты.
Шчыра прызнацца, рэдакцыю крыху насцярожвала, што конкурс «Правы дзіцяці праз малюнак» у нашым рэгіёне можа не знайсці свайго адрасата. Аднак, на шчасце, мы памыляліся: юныя таленты вельмі хутка вызначыліся з усімі патрабаваннямі і прапанавалі з вялікай цікавасцю свае работы, якія заслугоўвалі належнай увагі.
Мяркуем, па публікацыях малюнкаў на старонках «Кур'ера» чытач і сам упэўніўся ў гэтым.

Прызы ад рэдакцыі атрымаюць:
Елізавета Багатка (11 год, г. Салігорск), Анастасія Баярына (12 год, в. Рэдкавічы, Любанскі раён), Дар’я Бяляўская (9 год, г. Салігорск), Дзіяна Валадзько (12 год, г. Салігорск), Марта Веранян (8 год, г. Слуцк), Валерыя Вінаградава (6 год, г. Салігорск), Дзіяна Вялічка (9 год, г. Салігорск), Глеб Гайдаш (11 год, г. Слуцк), Каця Ганчарэнка (9 год, г. Слуцк), Аляксей Данільчанка (12 год, в. Рэдкавічы, Любанскі раён), Юра Долбік (12 год, в. Нежын, Любанскі раён), Стас Ермаковіч (15 год, г. Салігорск), Ягор Калінцаў (12 год, г. Слуцк), Віялета Курацкая (6 год, г. Слуцк), Марыя Карбалевіч (9 год, г. Салігорск), Вікторыя Курыльчык (5 год, г. Слуцк), Паліна Міхалюк (12 год, г. Салігорск), Анастасія Нізкая (11 год, в. Рэдкавічы, Любанскі раён), Ганна Рыдзецкая (8 год, г. Салігорск), Ксенія Улашчык (6 год, г. Слуцк), Святлана Чубарава (13 год, г. Салігорск).

З павагай і падзякай, аддзел пісем

Реклама

«Аб правах дзіцяці». Малюнак: Аляксей Данільчанка, 13 год

«Права на годную адукацыю». Малюнак: Дар’я Бяляўская, 9 год

«Права на жыллё». Малюнак: Дзіяна Вялічка, 9 год

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии