Лепшы гарманіст са Старых Дарог

1

Старадарожскі гарманіст Анатоль Кудласевіч атрымаў званне лаўрэата і дыплом ІІІ ступені па выніках ХV міжнароднага фестываля народнай музыкі «Звiняць цымбалы i гармонiк», які адбыўся 8−10 чэрвеня ў Паставах.

Каб трапіць на міжнародны фестываль народнай музыкі, гарманіст Кудласевіч спачатку прыняў удзел у абласным фестывалі народнай музыкі «Грай, гармонік!», які сёлета адбыўся ў Нясвіжы. Там музыка так заліхвацкі выканаў старадарожскую польку, што пакарыў і гледачоў, і журы фестывалю. Як вынік — запрашэнне на міжнародны фэст, адкуль Анатоль Кудласевіч прывёз высокія ўзнагароды.
Дарэчы, у гэтым фестывалі ўдзельнічалі каля 1200 музыкантаў не толькі з Беларусі, але і з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Украіны і Казахстана.

Аддзел навін

Реклама
1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Аналитик
Аналитик
27 июня 2012 22:07

Хайбы сбацау на рок канцэрте на гармонику.