Кастусь і Анюта

2

Ішоў другі год Вялікай Айчыннай. Фашысцкі «бліц крыг» захлынуўся. Савецкая армія, ачуняўшы, перайшла ад абароны да наступлення. Да вызвалення Случчыны заставалася крыху больш за год. Партызаны не давалі спакойна спаць ні захопнікам, ні іх прыхвастням паліцаям. А тыя лютавалі: то жыхароў расcтраляюць, то вёску разам з людзьмі спаляць. Хапалі таксама маладых дзяўчат і хлопцаў для вывазу ў Германію.

Анюце і Канстанціну ў сорак другім было па васемнаццаць. Сябравалі яны са школы, а пазней да іх прыйшло і каханне. Анюта была прыгажуняй. Многія з хлопцаў яе дабіваліся, але яна была пад пільным наглядам Кастуся і ягоных сяброў. Некаторыя паклоннікі нават заставаліся бітыя і затаілі злобу на Кастуся, якая звярнулася для яго бядою на цэлых дзесяць гадоў.

Реклама

Гэта было потым, а зараз маладыя вырашылі ўзяць шлюб, каб не забралі ў Германію. Вясельны картэж з двух падвод быў на пад’ездзе да царквы, каб зарэгістраваць шлюб. Вось тут амаль не здарылася трагедыя. Насустрач вяселлю ехалі на падводзе паліцаі, як кажуць, у «дрыбадан» п’яныя, толькі іхні старэйшы, з павязкай на рукаве, быў больш цвяразейшы.

Паліцаі астанавілі картэж і пачалі патрабаваць ад маладых хабар і абражаць дружкоў. Хлопцы ўступілі ў перабранку. Адзін з паліцаяў выхапіў рэвальвер і наставіў на маладую. Анюта залямантавала, закрыўшы твар рукамі. Адзін з дружкоў стаў паміж паліцаем і маладой. Прагучэў выстрал. Ці то здрыганула рука п’янага паліцая, ці то гасподзь абараніў - куля аставіла крывавы след на шчацэ Мікалая, так звалі аднаго з сябрукоў Канстанціна.

Тым часам старэйшы паліцай адабраў рэвальвер у п’янага і прапусціў картэж далей. Міколу перавязалі. Маладых абвянчалі, і яны прыцемкамі дабраліся да хаты.

Нядоўгім быў «мядовы» месяц у Анюты з Кастусём. Фашыстам надралі хвост пад Сталінградам, а ў Беларусі пачалася сапраўдная партызанская вайна. У немца «гарэла» зямля пад нагамі.
Кастуся і другіх маладых хлопцаў пад пагрозай расстрэлу сям'і забралі на ахову ваенных аб’ектаў. У некаторых з іх бацькі мелі золата, пагэтаму змаглі выкупіць сваіх сыноў, а ў Косцікавай маці - пяцёра дзяцей на руках ды і Анюта цяжарная. Так Кастусь і застаўся ў ахове.

Фронт прыбліжаўся. Аднойчы ноччу маладыя «паліцаі» па прымусу забралі зброю, падпалілі склад і падаліся на ўсход да сваіх. Але не дайшлі: ў іх забралі зброю і адканваіравалі да «высвятлення абставін».
Тым часам была вызвалена Беларусь. Многія пакалечаныя вярнуліся да сваіх хат. Вярнуўся і той, што раней заляцаўся да Анюты. Ён ізноў пачаў дабівацца яе. Маладая жанчына адказала: «Па-першае, у мяне ёсць сынок, па-другое, я чакаю свайго Кастуся». А ў гэты час прыйшоў зопыт з НКУС… Вось тут і адпомсціў адвергнуты. Знайшліся яшчэ два «добразычліўцы», якія адпісалі паперу, што Канстанцін па добрай волі служыў у паліцыі…

Амаль дзесяць гадоў чакала Анюта свайго каханага і гадавала сына Косціка. Дачакалася.
А што прыйшлося перанесці самому Канстанціну — тое не выскажаш ніякімі словамі. Толькі каханне і маленькі сын Косцік давалі надзею на жыццё.

Вярнуўся ў пяцьдзесят трэцім. Быў рэабілітаваны. Займаў нават адказныя пасады. Людзі паважалі Канстанціна Фёдаравіча, ішлі да яго за парадай.

Нарадзіліся ў Канстанціна з Анютаю яшчэ дзве дачушкі, але «гулаг» даў аб сябе знаць.
На пяцьдзесят трэцім годзе свайго жыцця адыйшоў ён, як кажуць, у лепшы свет. А нам засталася памяць пра такіх, як Анюта і Канстанцін, на лёс якіх выпала горкая і несправядлівая доля.

Мікола Корань, Слуцк

ПІШЫЦЕ. Вашы жыццёвыя гісторыі і гісторыі кахання прысылайце на адрас: 223 610, Слуцк-9, а/с 53 ці прыносьце ў рэдакцыю: г. Слуцк вул.Камсамольская, 1.

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Аналитик
Аналитик
23 июня 2012 22:26

Вельми цикава. Многие думают, что блиц криг это быстрая война .На самом деле это термин когда танковые соединения прорывают оборону противника без поддержки пехоты. Немцы первыми начали применять эту тактику. до этого считалось, что танки можно применять только как поддержку пехоты. После Красная армия переняла эту тактику.

Лаки
Лаки
28 июня 2012 10:27

Блицкриг — молниеносная война. Что это значит на самом деле можно понять, ознакомившись, например, с тем, как немцы Бельгию захватили. Планерами обошлись.