У Слуцку будуць шыць мяккія цацкі

5

Слуцкая фабрыка мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы» стварае новы ўчастак па вырабе мяккай цацкі.

Пра гэта карэспандэнту «ІК» паведаміла Ларыса Тарасава, дырэктар прадпрыемства.
«Сёння ў гандлі можна набыць толькі футравыя мяккія цацкі. Мы ж хочам прапанаваць спажыўцам кужэльную мяккую цацку, створаную з натуральных тканін з элементамі ткацтва і вышыўкі, — адзначыла субяседніца. — Гэта будуць экалагічна чыстыя вырабы, іх можна мыць і выкручваць без шкоды вонкаваму выгляду. Акрамя таго, яны не збіраюць пыл, як футравыя.
Мы плануем, што гэта будуць разнастайныя вырабы: ад розных звяркоў да лялек і казачных персанажаў. Зыходзячы з гэтага, я спадзяюся, што наша мяккая цацка стане запатрабавана і як эксклюзіўны падарунак для дзіцяці, і як сувенір для гасцей.
На днях ужо гатовыя цацкі мы прадставім на суд мастацкага савета. І пасля гэтага плануем запусціць іх у масавую вытворчасць «.
З іншых не меней важных для прадпрыемства крокаў стала набыццё сучаснага ткацкага станка.

«Абсталяванне паступіць да нас літаральна на днях, — распавяла Ларыса Тарасава. — Гэта імпартны ткацкі станок з жакардавай карэткай. Яго набыццё дае нам нямала пераваг. Па-першае, праца на гэтым станку дасць магчымасць павысіць прадукцыйнасць і палепшыць якасць тканых вырабаў. Па-другое, мы зможам пашырыць каляровую гаму. Сёння мы выкарыстоўваем тры колеры ў адным вырабе, а зможам — па восем. Па-трэцяе, магчымасці новага абсталявання дазволяць разнастаіць малюнкі і ўзоры тканага палатна. Ну, і па-чацвёртае, мы пашырым размерны шэраг. Сёння вырабляем толькі аднаспальныя тканыя вырабы — на наяўных станках не хапае шырыні. Цяпер жа зможам ткаць двухспальныя пледы і пакрывалы».

Реклама

Жанна Аўдзеева

Мяккія цацкі са Слуцка. Святлана Палаўчэня, майстар Слуцкай фабрыкі мастацкіх вырабаў рыхтуе камплект мяккіх цацак для абмеркавання на мастацкім савеце. Пасля гэтага і будзе прынята рашэнне — ці пачынаць іх вытворчасць .

ПІШЫЦЕ. Чым жыве ваша прадпрыемства, якія навіны, падзеі абмяркоўваюць у працоўным калектыве? Нашы адрасы: а/с 53, 223 610, Слуцк-9; info@kurjer.info.

5 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Solnce
Solnce
6 июня 2012 16:55

Идея, показалась хорошей. Во-первых, что-то новое, мне кажется аналогичного в Беларуси нет ничего. Во-вторых, игрушки — это актуально (тем более, если материал натуральный) — детей рождается сейчас много. НО! Хочется — 1) чтобы игрушки были внешне привлекательными для детей (и для взрослых), 2) чтобы ЦЕНА была ДОСТУПНА!, 3) чтобы идея, была воплощена в жизнь, и имела «экономическую рентабельность». «Слуцкие пояса» — постарайтесь уже, чем же мы хуже «made in China»!

Алексей
Алексей
6 июня 2012 19:00

Респект Светлане!

МОНОЛИТ
МОНОЛИТ
7 июня 2012 06:45

Поясните пожалуйста, где именно на первом фото мяккая цацка ???

сергей
сергей
7 июня 2012 09:48

Поручик Монолит, я бы Вас попросил! 🙂

Аналитик
Аналитик
15 июня 2012 18:29

«Жила была девчонка. совсем одна была, а всё её богатство напёрсток да игла».