Да стагоддзя Вясейскай школы на ёй пасяліліся буслы

3

У гэтым годзе Вясейская сярэдняя школа адзначае свой соты Дзень нараджэння. Яе выпускнікі розных гадоў вырашылі прыпаднесці памятны падарунак — велізарны валун, узрост якога 14 тысяч гадоў.


ПАМЯТНЫ ЗНАК. Да стагоддзя Вясейскай школы яе выпускнікі розных гадоў Вячаслаў Гушчын, Андрэй Смуглiй і Уладзімір Бойка (на фота злева направа) устанавілі памятны знак. Фота: Уладзімір Хвораў (nasledie-sluck.by)

Реклама

Ініцыятыву праявілі Уладзімір Уладзіміравіч Бойка, індывідуальны прадпрымальнік (выпускнік 1976 г.), Вячаслаў Анатольевіч Гушчын, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вясейскай школы (1986 г.) і Андрэй Мікалаевіч Смуглiй, супрацоўнік міліцыі (1985 г.).

Напярэдадні святкавання карэспандэнт «IK» сустрэлася з адным з арганізатараў гэтай урачыстай падзеі Вячаславам Гушчыным, які азнаёміў з праграмай свята і паведаміў гісторыю школы.
«На свята мы запрасілі ветэранаў, прадстаўнікоў духавенства, улады, базавых арганізацый, ОАО «Вясейскі пакроў» і шмат іншых гасцей. Ужо пазвалі 70 выпускнікоў гэтай школы «, — кажа настаўнік. Арганізатары святкавання абяцаюць грандыёзную праграму урачыстасці, якое пачнецца ў суботу, 26 мая.

Спачатку пройдзе малебен у Вясейскім храме, які правядзе айцец Міхаіл Вейга, благачынны цэркваў Слуцкай акругі. Па словах Вячаслава, ён з радасцю адгукнуўся на гэтае запрашэнне. Раней да яго ніхто з такой просьбай не звяртаўся.
Потым усе хрэсным ходам падыдуць да валуна, дзе яго пасвецяць. Таксама Міхаілам Вейга школе будзе падаравана ікона. Пасля асвячэння валуна адбудзецца экскурсія па школе: на ўсіх паверхах будуць выстаўкі мастацкай дзейнасці. Па заканчэнні экскурсіі пройдзе ўрачысты сход. І ў канцы святкавання — святочная вячэра ў рэстаране.

Школа ў Вясеі заснавана ў 1912 годзе як Вясейскае земскае народнае вучылішча. Першы будынак размешчаны на месцы старога магазіна. Сучасная школа пабудавана ў 1966 годзе, тады яе дырэктарам стаў Аляксей Каўбаска.
Прыкметна, што плошча вакол школы абсаджана старымі ліпамі. Раней да рэвалюцыі тут жыў памешчык Кандратовіч. Яго маёнтак стаяў на месцы, дзе зараз знаходзіцца школа. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Вясеі быў нямецкі гарнізон, а старастай у сяле з’яўляўся галандзец па прозвішчы Кергель.

З адваротнага боку школы ёсць падвал, які некалі вёў у нямецкі дзот. А ўжо ў сорак чацвёртым нашы прагналі немцаў і той самы дзот засыпалі, а ўваход так і застаўся.

Вячаслаў Гушчын працуе ў школе настаўнікам з 1992 года. На той час, калі ён толькі прыйшоў на працу, у школе вучылася 365 вучняў. Праз 20 гадоў колькасць скарацілася ў два разы. Напрыклад, зараз у першым класе знаходзіцца 14 вучняў, а ў адзінаццатым — 9.
«Вы ведаеце, за 20 гадоў працы, акрамя дабра, я нічога не бачыў. У мяне ёсць жыццёвы дэвіз: «Змагацца не супраць зла, а за дабро». Ёсць свае заганы ў нашай рабоце, але ўсё-такі трэба шукаць і бачыць дабро ў дзецях і вылучаць яго. Зла імкнешся не заўважаць. Яно само сабой згладжваецца», — паведаміў настаўнік.

Вячаслаў Гушчын расказаў пра вядомых выпускнікоў школы. Адзін з іх, Станіслаў Коршак, таленавіты паэт і кампазітар, які зараз жыве ў Рызе. Сваю песню «Радзіма» ён прысвяціў роднай школе. А яшчэ ў гэтай навучальнай ўстанове вучыўся Нікалай Алешка, адзін з кіраўнікоў ансамбля «Свята».
Вясейскую школу закончыў Іван Гардзейчык, генерал-маёр, ветэран баявых дзеянняў у Афганістане, двойчы ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Зараз ён працуе выкладчыкам у ваеннай акадэміі.

Да стагоддзя школы на яе даху пасяліліся буслы. Такая віншаванка з юбілеем. Як кажа старая прыкмета, калі буслы пасяліліся на даху, то людзі, якія знаходзяцца ў гэтым будынку, атрымліваюць і шчасце, і каханне. А што можа быць большым багаццем.

Вікторыя Капская

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Серега
Серега
24 мая 2012 08:31

«Нікалай Алешка, адзін з кіраўнікоў ансамбля „Свята“.»
Виктория! Николай Алешко в «Беседе» у нас!.. Это достоверная информация!

Наблюдательный
Наблюдательный
24 мая 2012 20:42

Спадарыня Капская, прозвiшчы пры перакладзе з адной мовы на другую не змяняюцца. Таму Андрэй Мiкалаевiч Смуглiй нiяк не можа стаць Смуглявым. Мабыць прыдзецца Вам, паважаная Вiкторыя, пытаць прабачэння у спадара Смуглiй.