Свята ткацтва ў Семежава

0

Капыльшчына ў трэці раз прыме абласное свята-конкурс майстроў па ткацтве «Млечны шлях ад рук бабулі», якое адбудзецца 20 мая ў аграгарадку Семежава. Гэты населены пункт здаўна вядомы як адзін са славутых цэнтраў ткацтва на Міншчыне. У Семежава да гэтага часу майстры захоўваюць традыцыі рамяства і працягваюць перадаваць сваё майстэрства наступным пакаленням.
Плануецца, што ўдзельнікі конкурсу з раёнаў сталічнай вобласці пакажуць сваё ўменне валодаць тэхналагічнымі і мастацкімі прыёмамі ткацтва ручнікоў і паясоў. У праграме свята таксама запланаваны выстава работ майстроў па ткацтве і выступленні самадзейных калектываў Капыльшчыны.

Адзел навін

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии