Як зрабіць прыбытак

0

У сне гадлярка прас знайшла і з ім маточак нітак.Тут голас: — З гэтага магла б сабе зрабіць прыбытак?
Не доўга думала, відаць, была з вялікім стажам:
— Прыбытак з усяго ўзяць змагу, — з усмешкай кажа.
Прачнулася. І трэба ж вось саснілася такое…
Храпе пад бокам муж Антось (і тут няма спакою).
О, Божа! Ускочыла яна, аж мужа напужала:
— Ланцуг тут аднаго звяна!
І я яго звязала!
…Да вагаў прывязала прас матком суровых нітак ды і абважвае ўсіх нас.
Вось і знайшла прыбытак!

Міколай Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии