Як сустракалі Вялікдзень

0

Беларусы святкуюць многа свят, але самае галоўнае — гэта Вялікдзень. Так было ў гады майго дзяцінства, калі ўлада афіцыйна ігнаравала гэта свята.

Мае аднагодкі-камсамольцы ў гэты дзень ладзілі працоўнае свята: вываз коньмі ці валамі гною на калгасныя палеткі з падвор’яў аднавяскоўцаў. На Вялікдзень мы зранку чакалі маму з царквы з пасвяцонымі яйкамі і другімі яствамі. Сняданак абяцаў быць вельмі смачным: абавязкова яйкі, пафарбованныя ў цыбульным шалупінні, смажанае ў цялешніках печы парася з хрэнам і святочныя пірагі. Гэты сняданак помніцца яшчэ таму, што ў буднія дні на стале панавала нясчымніца. Вось так паснедаўшы, камсамольцы ішлі на «сваё працоўнае свята»: гной вазіць.

Реклама

Мінулі гады. Былыя камсамольцы сталі дзядулямі і бабулямі. Хоць большасць з іх у царкву не ходзіць, але Вялікдзень шануюць і рыхтуюцца даго сустрэчы загадзя. Галоўным былыя камсамольцы лічаць у гэты дзень смачна выпіць і паесці. У большасці іх дзеці і ўнукі дарогі да царквы таксама не ведаюць, а выконваюць запавет бацькоў - смачна выпіць і закусіць. У адрозненне ад тых камсамольцаў пасляваенных яны штодня ядуць нядрэнна. Вось як рыхтаваліся да Вялікадня ў сям'і майго пляменніка Віктара. Ён пенсіянер, але яшчэ працуе на трактары ў адной сяльгасгаспадарцы Любанскага раёна. Яго дзеці жывуць у Магілёве, у Светлагорску, у Салігорску. Усе дарослыя за нядзелю да Вялікадня прыехалі да бацькі-трактарыста, каб дапамагчы закалоць кабанчыка. Бо як жа старому аднаму з ім управіцца! А кабанчык такі пудоў на дванаццаць, сам выйсці з хлявушка не мог. Вядома, без дапамогі старому не справіцца. Як увішна дапамагалі, так увішна і дзялілі. Глядзелі бацькі, як спрытна дзеткі разносілі кабанчыка па машынах і радаваліся: вось свята добрае ў дзяцей будзе.

А калі дзеці раз’ехаліся, сталі ўпарадкаваць тое, што ад кабанчыка засталося. І тут бацькам адно аблягчэнне, бо засталося не многа: галава ды хвост. Як смяяўся гаспадар, галава з вачыма для таго, каб глядзеў і думаў, як лепш ехаць, а хвост — каб на паваротах не заносіла. Ды навошта старому сала? Здароўю шкодзіць. Вунь у хлевушку яшчэ двое вепручкоў падрастае. А галоўнае — у дзяцей добры Вялікдзень будзе.

Уладзімір Дамель

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии