Споведзь «уцекача»

Ад цэн даваў уцекача
колькі разоў я на вяку?Зноў зараз уцякаць пачаў!
Але, відаць, не ўцяку…
Якую хуткасць не ўключу,
шчэ нават тыдня не міне,
ад цэн тых стрымгалоў лячу,
а цэны торгаюць мяне.
«Зайцы» з кішэні так і скачуць,
калі прыходжу ў магазін
ці на базар.
Іх толькі й бачу:
не застаецца ні адзін…
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии