Зборнік прыказак ад салігорскага школьніка ўбачыў свет

2

Салігорскі вучань Цімафей Малахоўскі прэзентаваў зборнік беларускіх прыказак, якія сам сабраў, апрацаваў і сістэматызаваў. Як адзначаюць філолагі, многіх з іх няма ні ў адным акадэмічным выданні.

Прэзентацыя кнігі «Асабісты фонд беларускіх прыказак» адбылася на адкрыцці навукова-практычнай канферэнцыі міжнароднага форуму студэнцкай і вучнёўскай моладзі «Первый шаг в науку-2012», якая праходзіла ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 17 па 20 красавіка.

Реклама

У зборнік увайшлі каля 800 беларускіх прыказак, сярод якіх 305 малавядомых. Прыказкі размешчаны на 58 старонках у алфавітным парадку і падзелены па тэматыцы: гумарыстычныя, сатырычныя, малавядомыя, павучальныя, духоўна-рэлігійныя, лирычныя, сямейна-бытавыя і іншыя. У канцы зборніка — невялікі тлумачальны слоўнік, паколькі асобныя словы ўжо выйшлі з шырокага выкарыстання.
Кніга выдана тыражом 500 экзэмпляраў і адрасавана настаўнікам, філолагам, фалькларыстам, журналістам і ўсім тым, хто не раўнадушны да беларускага слова.

«Кур'ер» пісаў пра Цімафея і яго захапленне ў лістападзе мінулага года, калі юнак за сваю працу па збіранні прыказак быў узнагароджаны Дыпломам першай ступені Моладзевай навукова-практычнай канферэнцыі «Научные стремления-2011». Таксама ён удастоены імянной стыпендыі Савета маладых вучоных пры Акадэміі навук. Тады выданне кнігі было толькі ў планах.

Жанна Аўдзеева

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Димон
Димон
26 апреля 2012 12:03

видел этот сборник изданный в академии. у него другая обложка и два автора. еще какой-то Волчек. почему тогда везде пишут только про Малаховского. в чем интрига?

Цімафей
Цімафей
13 мая 2012 21:59

Валчок Лілія Аляксандраўна — настаўнік беларуской мовы ДУА «Гімназія № 2 г. Салігорска» сааўтар зборніка і навуковы кіраўнік даследчай работы.