Шчаслівы выпадак

1

Ніколі чалавек не думае, як складзецца яго жыццё. Была сям’я, кватэра, потым сварка, разлад, падзел маёмасці, развод. Халасцяцкае жыццё ў інтэрнаце. Потым і на працы няшчасце: будаўнічыя падмосткі рухнулі, і Мікалай апынуўся ў бальніцы з некалькімі пераломамі.

…Змена заканчвалася. Валянціна ўжо сабіралася дамоў, хацела па дарозе забегчы ў магазін, купіць прадукты, выбраць падарункі бацькам, дачушцы, бо наперадзе свята. З прыемнага пакоя на каталцы ў траўматычнае аддзяленне прывезлі мужчыну ў непрытомным стане. Вось цяпер трэба хворага ўладкаваць у палату, які ўжо крыху адкрыў вочы і паціху стогне.

Реклама

Праз дзень медсястра здавала змену Валі, якая пазнала «новенькага». Ён ляжаў на ложку насупраць дзвярэй. Твар яго выдаваў нейкі скрыты боль і смутак. Валянціна прынесла кропельніцу, лекі і заставіла хворага паснедаць. За дзень яна разоў чатыры заходзіла ў гэту палату.
Праз дней восем Мікалай ужо выглядаў весялейшым. Ён, сарамліва апусціўшы вочы, падстаўляў сваё мяккае месца для ўколаў, потым прамаўляў: «Дзякуй, сястрычка!» Валя неяк адчувала сябе недарэчна. Вочы хворага ўразілі яе. Былі яны блакітныя, як чыстае неба, і па-ранейшаму ў іх адлюстроўваўся смутак і адзіноцтва. Ідучы вечарам дадому, яна зноў успомніла той позірк: вельмі праніклы, у самае жаночае сэрца.
Усю ноч дрэнна спалося: то дачушка Алёнка раскрывалася, то ў самой расплюшчваліся вочы: хацелася заглянуць у палату, дзе ляжаў мужчына.
Праходзілі дні. Мікалая наведвалі ў асноўным мужчыны.

Валя даведалася, што ён разведзены, дзяцей няма, старэйшы за яе на пяць гадоў.
Хутка Мікалай пачаў хадзіць на мыліцах, весяліў жартамі суседзяў па палаце. А Валя адчула неяк, што яе жаночае сэрца не так стукае, каля яна заходзіць у яго палату. У начную змену Мікалай падыходзіў да яе, стаяў моўчкі, глядзеў, а потым ціха пытаў лекі. Медсястра пісала ў журналах, не паднімаючы вачэй і думала, што нешта паміж імі ўзнікае. Відаць, тут нічога не трэба рабіць і гаварыць, а толькі слухаць сваё сэрца.

Суседзі Мікалая сталі заўважаць, што медсястра стала часцей заходзіць да іх у палату.
Вечарамі да Валі прыбягала дачушка. Ёй ужо стукнула восем годзікаў, добра вучыцца ў школе, ходзіць у мастацкую школу, нядрэнна малюе, дапамагае маці дома.

… Валя ўспомніла вучобу ў медвучылішчы, першае каханне і вяселле. Выйшла замуж рана, яшчэ пры заканчэнні вучылішча. Нарадзіла дачушку. Яе каханы-суджаны не вярнуўся з флоту. Яго бацькі гаварылі ёй, што ён там застаўся служыць і знайшоў іншую. Адбыла дэкрэтны водпуск і пачала працаваць у бальніцы. На першых часінах дапамагалі бацькі, сястра. Цяпер статная жанчынай. На рабоце паважаюць, заглядваюцца мужчыны і хлопцы, але для яе яны быццам не існуюць.

І вось Мікалай… Яна заўважыла ў ім добрыя рысы характару: сціпласць, шчырасць, прамату.
Валянціна таксама запала ў сэрца мужчыны. Яго вабіць яе ласка, дабрыня і вясёлая Алёнка — матчына копія.
Надыйшоў час Мікалаю выпісвацца з бальніцы. Валянціна сказала дачушцы пра гэта: «Хто будзе за ім даглядаць? Яму яшчэ патрэбна дапамога». Алёнка, доўга не думаючы, адказала: «Ты, мама, медсястра. Забірай яго да нас і лячы!».
Вечарам яны ўсе разам пайшлі дамоў да Валі.
…Ішоў час. Мікалай хадзіў на працу. Вечарамі прыбіраў кватэру, гатовіў ежу. За паўгода ён адрамантаваў амаль усю кватэру.
Праходзілі шчаслівыя, радасныя дні. Праз год мужчына прывёў Валю ў ЗАГС, удачарыў Алёнку. Неяк ён успомніў прыказку: «Няма ліха без дабра!».
«Лета хутка будзе, — заявіў шчаслівы гаспадар. — Паедзем адпачываць у Крым, грошы ёсць, сабраў». Вочы Алёнкі і Валянціны засвяціліся. Мікалай абняў сваіх дзяўчат, і яны ўтраіх закружылі ў прасторнай кватэры.

Міхась Масюк

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
19 апреля 2012 11:49

А где делась Любовь Горбановіч с ее ленками, любками и курицами на бутылках? Я уже соскучился по настоящей чернухе.