Пра цэны і спажывецкі кошык

0

Усё ідзе ў нас прыгожа.
Тых прадуктаў не злічыць!
Спажывецкі ладны кошык,
як мы кажам, аж трашчыць!
Але каб напоўніць кошык
тым, чым хочаш, не дарма,
трэба мець багата грошай.
Як вядома, іх няма.
Трэба тут агаварыцца:
грошы ёсць, ды мала іх,
і цякуць яны вадзіцай —
і ў малодшых, і ў старых.
Цэны зараз звычку маюць:
падрастаць як на дражжах.
Вось яны ўсё і з’ядаюць,
бо ляцяць як із ружжа.
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии