Памяці патрыярха слуцкай журналістыкі

9

У Слуцку 8 красавіка на 86-м годзе жыцця не стала старэйшага журналіста Міхася Адамавіча Тычыны.

Нават не верыцца, што рэдакцыя “Кур’ера” не пачуе больш ягоны бадзёры голас, не пабачыць ягоных вачэй, якія свяціліся цікаўнасцю да жыцця. Не верыцца, што ў газеце не з’явяцца ягоныя нарысы пра нашых землякоў, эсэ, карэспандэнцыі, чытач не знойдзе яго каментарыяў на злобу дня ў рубрыцы “SMS-Кур’ер”…

Реклама

Некалькі гадоў таму “Кур’ер” рабіў інтэрв’ю з Міхасём Адамавічам. Тады мы параўналі яго са знакамітым маскоўскім рэпарцёрам мінулага веку Гіляроўскім, які заўсёды там, дзе нешта адбываецца. Калегу гэтае параўнанне прыйшлося даспадобы.

Ён сапраўды  не шукаў падзеі: яны знаходзілі яго самі. Паміж сабой мы называлі яго патрыярхам слуцкай журналістыкі. Міхасю Адамавічу, якога ў канцы вайны прызвалі на армейскую службу, ваяваць з аўтаматам у руках ужо не давялося. Яго надзейнай зброяй на ўсё жыццё сталі ручка з блакнотам. Ягоны першы матэрыял быў надрукаваны ў 1950 годзе ў штодзённай флоцкай газеце падчас   прахо- джання вайсковай службы ў Крандштаце. У ім Міхась Тычына расказаў пра тое, як у яго роднай вёсцы з’явіліся электрычнасць і радыё. А ўжо ў 1957-м малады журналіст выступіў з актуальнай тэмай на старонках “Комсомольской правды”.

Пасля заканчэння ў 1958 годзе факультэта журналістыкі БДУ ён працуе адказным сакратаром слуцкай раёнкі, а неўзабаве ўзначаліць першую салігорскую газету “За коммунистический труд” (цяпер “Строитель Солигорска”) і стане ўласным карэспандэнтам “Мінскай праўды”. Яго артыкулы часта можна было заўважыць як на старонках раёнкі, так і ў самай разнастайнай перыёдыцы рэспубліканскага ўзроўню. За прафесійнасць атрымлівае дзяржаўныя ўзнагароды і падзякі.

Пасля выхаду на пенсію Міхась Адамавіч па-ранейшаму застаецца ў журналістыцы: яго матэрыялы запатрабаваны рознымі СМІ, ён становіцца сталым аўтарам “Народнай волі”, з самага заснавання супрацоўнічае з “Кур’ерам”.

Розныя праявы жыцця не пакідалі яго абыякавым. Ён перажываў за тое, што ў нас “слабенькая праслойка людзей з нацыянальнай самасвядомасцю”, за тое, што людзі перасталі чытаць беларускія кнігі …

Ён любіў людзей, умеў знайсці падыход як да сваіх равеснікаў, так і да маладога пакалення. Трэба было бачыць, з якім хваляваннем ён мог расказваць маладым аб важкасці актыўнай грамадзянскай пазіцыі, аб хібах пры прыняцці некаторых палітычных рашэнняў на ўзроўні пабудовы дэмакратычнай Беларусі. Яго рухавасці, дасведчанасці, аналітычнаму погляду можна было па-добраму толькі зайздросціць. Яго інтэлігентнасць дапамагала прыстойна і павучальна выходзіць нават і з сітуацый, у якія сённяшняя сістэма зняважліва і здзекліва ставіла нашых людзей падчас тых жа “маўклівых” акцый пратэсту.

Дарэчы, ягоная ацэнка была найкаштоўнейшай для нашых журналістаў. Калі выходзіў добры матэрыял, ды яшчэ на роднай мове, Міхась Адамавіч не скупіўся на пахвалу. Ён пастаянна падкрэсліваў, што журналіст павінен быць праўдзівым і аб’ектыўным. Не раз са шкадаваннем разважаў пра цяперашні стан журналістыкі: “Карэспандэнт нават ва ўмовах савецкай сістэмы быў вольны. У большай ступені, чым у сённяшняй дзяржаўнай прэсе”.

Патрыярх слуцкай журналістыкі да апошніх сваіх дзён застаўся адданым справе, якая стала справай душы. Нам ёсць з каго браць прыклад. Але нам вельмі будзе не хапаць вас, дарагі Міхась Адамавіч!
Хай жа вашая душа знойдзе прытулак у нябеснай Беларусі.

Калектыў “Кур’ера”

 

Слуцкая гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” выказвае глубокі смутак у сувязі з адыходам у вечнасць спадара Міхася Тычыны, даўнішняга сябра арганізацыі.
Міхась Адамавіч за свае 85 гадоў прайшоў няпросты шлях пошукаў і набыткаў жыцця мудрага, працавітага і сціплага чалавека. Сапраўдны барацьбіт за роднае беларускае слова, ён падтрымліваў грамадскія справы.
Журналіст са шматгадовым стажам, аўтар шматлікіх публікацый у разнастайных выданнях, пакінуў багатую спадчыну, у якой увекавечана яго імя.
Ён ніколі не чакаў ні падзяк, ні ўзнагарод, а проста жыў так, каб застацца ў памяці сваіх суразмоўцаў шчырым і адданым беларусам, сумленным чалавекам.
Шчыра спачуваем з нагоды незваротнай страты родным і блізкім нябожчыка. Вечная памяць Міхасю Тычыне ў вечнай Бацькаўшчыне, якой ён шчодра паслужыў сваім зямным жыццём.

Сябры Слуцкай гарадской
арганізацыі ГА “ТБМ ім.Ф.Скарыны”

9 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Ага
Ага
11 апреля 2012 20:28

знал его только по его статьям, но все равно жаль человека. вечная память.

Zorro
Zorro
11 апреля 2012 23:46

Вечная памяць і зямля пухам.

Петр Степанович г. Слуцк
Петр Степанович г. Слуцк
12 апреля 2012 06:58

Знал и беседовал с этим улыбчивым человеком начиная с 1965 года. Не буду говорить о его достоинствах. Вечная память этому труженику пера! Был на похоронах, и что меня удивило, не было ни одного представителя власти. А ведь, перо этого человека, служило этой и бывшей власти верно и безпрекословно. Почему власть такая не благодарная.

Ленинец-буддист
Ленинец-буддист
12 апреля 2012 20:08

Ушёл из жизни совершенно неординарный человек, открытый, умный, искренний, немного наивный и очень честный. Среди нынешнего поколения немного таких. Разделяю горе утраты с близкими Михаила Адамовича, особенно со своим другом Сергеем.

Олег Анатольевич
Олег Анатольевич
13 апреля 2012 10:08

Замечательный был человек, очень искренний и честный журналист… Благодарю судьбу, что довелось поработать вместе с ним в «Оске»…
Земля ему пухом!

МОНОЛИТ
МОНОЛИТ
14 апреля 2012 06:00

Низкий поклон Вам , Михаил Адамович и земля пухом .

Та
Та
15 апреля 2012 00:39

Олег Анатольевич, как раз вы — главный редактор «Оски» — не часто публиковали материалы Тычины…

Rezak
Rezak
15 апреля 2012 11:50

Не время устраивать сейчас разборки, госпожа Та!

Arina
Arina
15 апреля 2012 17:51

Вечная памяць! Які жаль, что не пагаварылі пры нашай апошняй сустрэчы — і не так даўно гэта было.