Кошт свабоды

3

Свабода! Свабода! Салодкае слова… За імкненне да свабоды плацяць і сёння.
Мне ўспомнілася зіма 1955−56 гадоў, рака Усць-Вым у Рэспубліцы Комі, дзе большасць насельніцтва — зняволенныя ў лагерах. Група меней за дзесяць расканваіраваных, у якой знаходзіўся і я, была адпраўлена ў тайгу для таго, каб падрыхтаваць да вясенняга сплаву адбойныя боны, якія не дазваляюць на павароце ракі выкінуцца дрэвам на бераг. Барак, у якім мы знайшлі прытулак, стаяў на заходнім беразе. Скалы падпіралі балота, якое бязмежна цягнулася на ўсход.

…Аднойчы ўранку адзін з нас сказаў: «Ужо які дзень вецер з гор прыносіць пах дыму — там нехта жыве». Днём пяцёра пайшлі на дослед. Якое было дзіва, калі яны прывялі з сабою лесавіка. Колькі яму гадоў, вызначыць было немагчыма. Твар зарос барадою да пояса, ззаду спускалася грыва валоссяў. Шапкі на галаве не было. Паверх нейкай вопраткі была яловая кара, падшытая мохам. На нагах было нешта самаробнае з ласінай скуры. Лесавік паведаміў, што ён уцякач з лагера. Яго першым пытаннем было, ці скончылася вайна з Германіяй і ці жывы Сталін.

У 1938 годзе яго судзілі, з Гомеля прывезлі на будоўлю канала пад Масквою. Але вайна заставіла ўсіх «ворагаў народа» перакінуць з Падмаскоўя на будоўлю чыгункі Котлас — Варкута. Летам 1943 года ён збег. Прабірацца на захад, як рабілі ўсе ўцекачы, баяўся, думаў, што трапіць на засаду і яго расстраляюць. Таму вырашыў жыць тут, у тайзе. З сабою прыхапіў сякеру, пілку, крэ- сіва для здабычы агню, самаробныя кручкі для лоўлі рыбы, кацялок. Тым летам выслядзіў патаемны пост на беразе ракі. Калі салдат распрануўся і палез купацца, прыхапіў яго вінтоўку з дзесяццю патронамі, вопратку. Гэта значна дапамагло перазімаваць у першыя гады. Месцам жыхарства выбраў выпадкова знойдзеную пяшчэру ў скале. Яна служыла зімовай кватэрай. Вакол яе нарыхтоўваў прыпасы на зіму. Якім трэба быць мужным, каб рашыцца на такое жыццё! Трынаццаць гадоў у поўнай адзіноце! Але ні голад, ні холад не вымусілі яго вярнуцца ў няволю, дзе тысячы такіх, як ён, атрымлівалі нейкае цяпло і пахлёбку. Ён навучыўся з іван-чаю, які рос у вышыню чалавека, рабіць вяроўкі, звязаў палатно, якім завесіў лаз у пяшчэру. З гэтай расліны віў ніткі для вудачкі, рабіў петлі для лоўлі гусей на балоце і зайцоў у тайзе. Маладыя парасткі варыў для сябе замест шчавеля і капусты. Калі мы спыталі ў яго, што было самым цяжкім у гэтым жыцці, мужчына адказаў: «Есці сырую рыбу без солі».

Реклама

Але і гэту задачу на некаторы час ён вырашыў. Вышэй па рацэ заходняга берага быў лагер, зняволеныя якога працавалі на лесапавале. Для іх днём у лесе варылі яство. Аднойчы ноччу ў шалашы ён знайшоў паўмяшка солі. Вось гэта была здабыча!
…Незадоўга да сустрэчы з лесавіком у Маскве прайшоў XX з’езд партыі. Многія зняволеныя мелі пасля яго вялікую надзею на вызваленне. Аб гэтым расказалі лесавіку. Як мне помніцца, вялікай радасці ён не выказваў. Прыкладна праз нядзелю яго забралі супрацоўнікі лагернай адміністрацыі. Далейшы яго лёс невядомы.

Я двойчы паднімаўся ў яго пяшчэру. Там зроблены палок, на якім лесавік спаў. Здзівілі яловыя жэрдачкі пад мохам, які служыў «мяккай пярынай»: яны былі адпаліраваны. За доўгія зімовыя дні ён іх абгладзіў. У вуглу камнямі абкладзенае цяпельца, якое яго сагравала. Над ім вісеў венджаны налім. У верасні мяне здзівіла багацце ягад: на скалах салодкай бруснікі, на балоце — журавін. А яшчэ па балоце пасліся гусі. Недалёка была знойдзена дуплістая калода, у якой яшчэ былі ягады з мінулай зімы.
І вось перагорнута апошняя старонка аповесці «Адзінец». І сёння многія мужныя людзі дорага плацяць за свабоду. Але пра іх яшчэ не напісалі.

Уладзімір Дамель

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
10 апреля 2012 09:04

Ніл Гілевіч такія словы, як «свабода» «рабяты» «работа» называў словамі-пачварамі. У беларускай мове ёсць свае, незапазычаныя, словы «воля» «хлопцы» «праца» і гэтак далей. Я за тое, каб не ужываць русізмаў.

wolf
wolf
10 апреля 2012 21:36

I «пяшчэра"-пячора…
А так, дык апавяданне цiкавае. Мне спадабалася. Кожнаму б з нас такое жаданне волi, як гэтаму чалавеку. Калi б усе такiя былi, вось была б сьмешная з’ява, чыноунiкi самi сабе аддаюць загады i самi iх выконваюць…

АВS
АВS
14 апреля 2012 10:04

А все остальные будут смеятся, и этим повышать благосостояние нашей Родины. Вроде взрослый чалавек, хоть и з нямецкiм нiкам, а несёшь бред.