Святкаванне Вялікдня-2012 у слукцім касцёле

2

Хрыстос для нашага збаўлення
Памёр на крыжы
І ўваскрос.
Ён аб’явіў нам бясконцую
Любоў Бога,
Ён жыве між намі!

Гэта праўда знаходзіцца ў цэнтры веры і фарміруе нашае жыццё, бо цярпенне штодзённасці асвятляецца бляскам Яго Уваскрасення.
Парафіяльная супольнасць у Слуцку жадае паважаным жыхарам горада і ваколіцы спаткання і дасведчання прысутнасці Уваскрослага Езуса. Няхай гэтае спатканне ажывіць надзею, распаліць сэрцы, каб мы перамененым жыццём сведчылі пра перамогу Крыжа, які з’яўляецца брамай да вечнага жыцця.

Са святочным віншаваннем, А. Аляксей Рамановіч, настаяцель Касцёла св. Антонія, і парафіяне

Реклама

Час святкавання

Ад усяго сэрца запрашаем да супольнага святкавання:
Вялікі чацвер (5.04) — 18.00 — Св. Імша — Памятка Апошняй Вячэры
Вялікая пятніца (6.04) — 17.30 — Літургія Вялікай пятніцы
Вялікая субота (7.04) — 8.00 і 17.45 — Асвячэнне велікоднай ежы, 18.00 — Св. Імша, 20.00 — Начное чуванне
Вялікдзень (8.04) — 6.00 і 15.00 — Св. Імша
Велікодны панядзелак (9.04) — 18.00 — Св. Імша.

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Arina
Arina
7 апреля 2012 20:38

Віньшую сваіх братоў-каталікоў з Вялікаднем!

Kira
Kira
13 апреля 2012 00:03

Надо бы для архива подправить
…у слукцім …