Не ўсе сны спраўджваюцца

0

— Паслухай, кум! На жаль, у сне,
а не на самай справе,
галоўным выбралі мяне
ў нашым выканкаме.
О, каб магло
такое быць!
Каб здарыцца такому!
Я шмат чаго магу
зрабіць,
не бачнага нікому.
Было б усё ў
маіх руках
(мо так калі і будзе),
усюды ў кіраўніках
хадзілі б свае людзі.
Вось ты б, кумок,
быў у мяне
па справе будаўнічай:
сабе б набудаваў і мне
(і жонка гэтак лічыць)!
А вось у свата сэрца мрэ
па гандлі, як заўсёды:
не пражыве, як не сапрэ —
такая ўжо парода.
Сваю я жонку б пасадзіў
галоўнай у гарздраве.
Ды і тваёй бы дагадзіў
па навуковай справе.
Усім бы родзічам знайшоў
пасады я па густу!
Каб да ўлады той дайшоў -
не еў бы хлеб з капустай!
***
Адно тут добра: гэта сон,
не здзейсніцца ніколі ён.
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии