Дзень Волі у адказах

2

Жыхар Салігорска Андрэй Тычына стаў пераможцам віктарыны «Дзень Волі ў пытаннях». Ён дакладна адказаў на ўсе 5 пунктаў і першы прыслаў свае адказы.

ПЕРАМОЖЦА. Андрэй Тычына: «Каб адказаць на пытанні, прыйшлося ўспомніць тое, што вывучаў у школе».

Реклама

ПРЫЗ.Памятныя сувеніры для пераможцы конкурсу.

Андрэй Тычына працуе фотакарэспандэнтам сайта saligorsk.org.
«Гісторыяй цікаўлюся. Каб адказаць на пытанні, прыйшлося ўспомніць тое, што вывучаў у школе. Але ж складаным для мяне аказалася пытанне, ці была Канстытуцыя ў БНР», — сказаў пераможца ў размове з карэспандэнтам газеты «Кур'ер».
Рэдакцыя газеты і грамадскія актывісты Слуцка ўручылі яму прыз: кнігу «Нацыянальныя каштоўнасці» і якасны фаліянт «Моц смаку», у якім сабраны рэцэпты беларускай нацыянальнай кухні. Таксама Андрэй Тычына атрымаў набор з пяці магнітаў з выявамі беларускіх гістарычных сімвалаў і знакавых падзей у нашай гісторыі.
Усе астатнія ўдзельнікі конкурсу, як і заяўлялася, атрымаюць памятныя сувеніры: магніты і кнігу «Нацыянальныя каштоўнасці». Ім дасланы лісты з запрашэннем наведаць рэдакцыю газеты, дзе іх і чакаюць гэтыя падарункі.

Алесь Дастанка

Дакладныя адказы на пытанні конкурсу

  1. Дзень Волі адзначаецца з нагоды абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (варыянт адказу «в»).
  2. Ці была Канстытуцыя ў БНР? Не (варыянт адказу — «б»).
  3. Якая форма дзяржаўнага кіравання была абвешчана ў БНР? (варыянт «б» — парламенцкая рэспубліка).
  4. Гербам БНР з’яўляліся выявы «Пагоні» (варыянт адказу — «б»).
  5. Гімнам БНР быў «Мы выйдзем шчыльныім радамі» (варыянт адказу — «б»).
2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Zorro
Zorro
5 апреля 2012 02:59

TT!

ЕЕ
ЕЕ
29 апреля 2012 13:55

TT!