Янка на пенсіі

1

— На пенсіі той як жывецца? -
пытае Янку Яшка. -Напэўна, зараз так не п’ецца?
— Я не закінуў п’янку!
Ад раніцы лаўлю яршоў,
а юшка без бутэлькі той —
пустая справа, так сабе,
(нехта казаў - ні бэ, ні мэ),
не сёрбаецца, Яшка.
Вось і купляю пляшку!
Яшчэ па сметніках прайдуся,
шклотары назбіраю…
Так і жывем удваіх з Марусяй:
я — на рыбалцы загараю,
а жонка ягады збірае…
Чым не санаторый?
Шкада, што не хапае мора!
Мікола Мельнікаў

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
wolf
wolf
14 марта 2012 19:03

Навошта тыя сметнiкi бутэлкi збiраць? На рэчцы столькi iх! I памыць адразу можна…