Як мне нагадалі, чый хлеб я ем

3

Па этычных меркаваннях прозвішча галоўнай асобы гэтага нарысу я замяніў. Гісторыя мела месца ў канцы 70-х гадоў, летам. Мне, уласнаму карэспандэнту абласной газеты «Мінская праўда», з рэдакцыі пазваніў загадчык аддзела прапаганды і агітацыі і даў тэрміновае заданне: выехаць у адзін з калгасаў Слуцкага раёна і прасачыць, як там забяспечана ідэалагічная падрыхтоўка да жніва (папярэдні партыйны сход, насценная газета, баявыя лісткі і г. д). Я выбраў калгас «Прамень камуны». З сакратаром партыйнай арганізацыі Шпакам аб’ехалі ўсе брыгады, апыталі камбайнёраў - у плане ідэалагічнай «закваскі» амаль нічога не забяспечана. Ды і тэмпы жніва былі слабымі па тэхнічных прычынах. Аб гэтым я і паведаў у сваім артыкуле. На жаль, па невядомых тады мне прычынах ён праляжаў у адказнага сакратара рэдакцыі аж два тыдні. А калі з’явіўся на старонках газеты, то на той час у калгасе паспелі ўбраць амаль палову плошчаў! Гэта не мог не заўважыць першы сакратар райкама партыі Сцяпан Федасюк.

Дзён праз два мяне выклікалі на пасяджэнне бюро райкама. Я здагадаўся, з якой мэтай. Заходжу ў кабінет першай асобы — за доўгім авальным сталом некалькі членаў бюро, уключаючы рэдактара раённай газеты. У кутку на крэсле прытуліўся сакратар калгаснай партарганізацыі Шпак. Калі Федасюк даў мне слова, я паведаў, што ў затрымцы артыкула маёй віны няма. Тое падцвердзіў і Шпак: маўляў, калі Тычына быў у нас, то недапрацоўкі па лініі ідэалагічнага забеспячэння мелі месца, аўтар нічога не прыдумаў. Я нават адчуў у ім свайго адваката!

Але тут з-за стала ўстаў Федасюк і даволі суровым голасам заявіў:
— Не забывайце, таварыш Тычына, чый хлеб вы ядзіце! Калі будзеце і надалей вось так вышукваць хібы ў калгасах, на прадпрыемствах, то мы вас паставім на месца. Рабіце высновы.
Ніхто з членаў бюро райкама не сказаў у падтрымку Федасюка ні слова — гэтак жа і ў мой адрас! Сядзелі як мышы пад венікам.

Реклама

Выйшаў я з кабінета, вядома, пакрыўджаным, бо такіх пагроз ні разу не чуў ад сакратароў райкама партыі ў Капылі, Старых Дарогах, раёны якіх абслугоўваў…
Прыйшоўшы дамоў, пазваніў рэдактару сваёй газеты Толкачу. Той памяркоўна адказаў, каб я не звяртаў увагі на пагрозы Федасюка і працаваў у тым жа стылі, што і раней. І ўсё. Я ж пазваніў у аддзел прапаганды і агітацыі абкама партыі. Адказала жанчына. Яна зразумела маю крыўду, супакоіла мяне і сказала, што нагадае Толкачу, каб ён смела абараняў свайго ўласнага карэспандэнта. Гэта мяне супакоіла.

Прайшло мо месяц ці два з той размовы ў райкаме партыі, а рэдактар нашай газеты звоніць мне і кажа: «Федасюк пры сустрэчы на пленуме абкама партыі сказаў мне, што ты самавольна захапіў некалькі сотак зямлі калгаса „1 Мая“. Сапраўды ты адважыўся на такое?». Адказваю яму, што ніякага самазахопу не было, што паблізу горада са свайго ўчастка зямлі сотак пяць, якія калгас выдзяліў старшыні Кіраўскага сельсавета Івану Аляксеевічу Шкурко, ветэрану вайны. Сотку ён добраахвотна аддаў мне, бо быў дабрэйшай душы чалавек. На тым кавалачку зямлі я вырошчваў гародніну і быў рады пасля застольнай пісаніны пашчыраваць на градках з матыкай ці рыдлёўкай. Рэдактар зразумеў мяне, адказаў, што на чарговым пасяджэнні абкама партыі нагадае аб гэтым Федасюку. Яшчэ параіў самому мне паведаць яму пра ілжывы навет.

Гэта я і зрабіў дзён праз два ці тры, зайшоўшы ў кабінет Федасюка. Ён усміхнуўся ў адказ і сеў за абкладзены паперамі, зводкамі стол і коратка зазначыў, што яму паступіў сігнал з калгаса. Але ж мог праверыць, пазваніўшы мне, або на карпункт, або ў сельсавет. На тым мы і развіталіся.

Болей на бюро райкама партыі мяне не выклікалі, хоць у газеце з’яўляліся час ад часу і болей крытычныя артыкулы. Урэшце, ў 90-я гады распаўся КПСС, а затым і СССР. А ў памяці надоўга засталася тая нецярпімасць улады да друкаванага крытычнага слова. Яго і зараз улады не надта любяць.
Міхаіл Тычына

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
wolf
wolf
14 марта 2012 18:58

Мабудзь не Федасюк, а Мартысюк…

сергей
сергей
14 марта 2012 20:58

Мартысюк… Я с его сыном дружил в начальной школе, до класса 5-го. Потом они, вроде, уехали. Про отца не знаю. А сын был совершенно без понтов: либо не понимал еще, либо ему было все равно, кто его папа.

Изабелла
Изабелла
15 марта 2012 02:35

Мы с Леной Мартысюк были одноклассницами. Одно могу сказать: не знаю как там Мартысюк-папа, но Лена была совершенно нормальным и простым человеком. Легкая в общении. И заканчивала педагогический. У нас вообще был класс. дети директоров заводов и детских садов, магазинов и баз… но вот этого вот «пальцы веером» никогда не было. А по теме… а по теме и так все ясно:)