Буйныя праекты Любаншчыны

0

Сёлета на Любаншчыне будзе рэалізоўвацца адразу некалькі буйных інвестыцыйных праектаў, сярод якіх адкрыццё супермаркета «Родны кут». Гэта інфармацыя была агучана на раённым злёце перадавікоў, які адбыўся нядаўна.

Супермаркет узводзіць у горадзе раённае спажывецкае таварыства. Акрамя таго, у раёне будут таксама адкрыты яшчэ два гандлёвыя аб’екты.
У райцэнтры пачнецца будаўніцтва новай грамадскай лазні і гасцініцы на паўсотні месцаў з рэстаранам, барам і більярднай.
Сярод праектаў - новая кацельня на мясцовых відах паліва, якая будзе забяспечваць цяплом і гарачай вадой значную частку райцэнтра. Чакаецца, што згаданы аб’ект пачне дзейнічаць ужо ў наступным ацяпляльным сезоне. Акрамя таго, разгарнецца ўзвядзенне модульнай кацельнай зноў жа на мясцовых відах паліва ў аграгарадку Сарачы і рэканструкцыя кацельнай у гарпасёлку Урэчча. Там жа, ва Урэччы, мяркуецца патраціць каля шасцісот мільёнаў рублёў на рамонт старых і пракладку новых вадаправодных сетак. Прапрацоўваецца таксама пытанне наконт будаўніцтва ў гарпасёлку станцыі па ачыстцы вады ад жалеза.

Сяргей Любшын

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии