Мастак Салтавец сустрэуся з салігорцамі

0

З сярэдзіны студзеня  ў  краязнаўчым музеі Салігорска выстаўляюцца карціны мастака з вёскі Грэск Слуцкага раёна Аляксандра Салтаўца.  Гэта ўжо трынаццатая персанальная выстава мастака.

Дарэчы, у Салігорску карціны Салтаўца выстаўляюцца ў другі раз.  Раней выставы праводзіліся у Слуцку, Бярозе, Капылі, Любані, Карэлічах. Дзве апошнія прайшлі ў Мінску: у мастацкай галерэі інстытута культуры, што ў Палацы рэспублікі, і ў бібліятэцы “Вільнюс”. Некалькі  тыдняў таму Аляксандр Салтавец атрымаў падзяку ад міністра культуры Паўла Латушкі.

Супрацоўнікамі Салігорскага музея сустрэча з грэскім мастаком была ініцыявана таму,  што шмат хто з наведвальнікаў выставы зацікавіўся незвычайнымі творамі у стылі фэнтазі.  Яны выказвалі пажаданне ўбачыць мастака, распытаць аб творчым шляху, аб тым, як і чаму ён пачаў працаваць у такой незвычайнай манеры, якая нагадвае стыль Далі. Сустрэча адбылася напрыканцы лютага. На яе прыйшла моладзь – навучэнцы Салігорскай дзіцячай мастацкай школы. Аляксандр Салтавец падзякаваў салігорцам і выказаў спадзяванне, што яго лепшыя работы – наперадзе.

Реклама

Арына Лучыновіч

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии