Няўлоўны чорны воўк

7
Реклама

…Дзе ў піліпаўку воўк нема вые… Так пісаў наш беларускі класік. Сапраўды, у піліпавыя маразы ды завеі цяжка прыходзіцца не толькі ваўкам, але і ўсім жыхарам лесу — і яны туляцца бліжэй да чалавечага жытла. Пасля вайны, у пяцідзясятыя гады, шмат развялося «санітараў» лесу — ваўкоў. Яны рабілі многа бяды, як для маладога падвор’я, так і для сельскай гаспадаркі. То ў аўчарню залезуць, то маладых жарабят «парэжуць». Нават у адным сяле на дзяўчынку напаў воўк. Але здарылася так, што на той момант у двары быў сабака, і ён адбіў дзяўчынку, ды і яе бацька, пачуўшы гвалт сабакі, выскачыў з хаты, і воўк уцёк.

Старыя людзі казалі, што гэта быў не воўк, а шэра-чорны сабака-ваўкадаў. Падчас вайны ў Бабруйску быў пітомнік, дзе немцы дрэсіравалі сабак-ахоўнікаў на палонных, якіх тыя загрызалі да смерці. Фашыстам, трапіўшым у «кацёл», было ўжо не да сабак, і тыя разбрыліся па навакольных лясах. З працягам часу яны прыбіліся да воўчых зграй. Некаторыя нават станавіліся важакамі. Такія ваўкі-сабакі не баяліся ні агню, ні сабак, ні чалавечага паху і нават часта нападалі на людзей.

Іван Пятровіч падчас вайны быў сувязістам, а пасля ўладкаваўся паштальёнам: па стане здароўя не мог выконваць цяжкую работу. Гэтая справа была адказная: усюды чакалі хто ліста ад родных, хто часопіс ці газету. Ён быў адзін паштальён на тры сяла, кіламетраў пяць адно ад аднаго. Летам было лягчэй дабірацца ў далёкія вёскі, што за лесам. А вось узімку прыходзілася запрагаць у сані кабылку і везці туды «апошнія навіны», як гаварыў сам Пятровіч. Бывала, засядзіцца там: то газету пачытае старым, то з людзьмі пагаворыць. Яго за гэта паважалі.

Реклама

Так было і ў гэты марозны дзень. Пятровіч развёз пошту па хатах, а ў апошняй затрымаўся: прынёс радасную вестку старым, што знайшоўся іхні сын, на якога прыйшла пахаванка ў час вайны.

Прайшло ўжо чатыры гады пасля вайны, а ён, цяжка паранены, знаходзіўся ў шпіталі. І вось зараз даслаў тэлеграму, што едзе дамоў. На радасцях старыя накрылі стол і добра пачаставалі Пятровіча. На двары ўжо пачало вечарэць, і Іван засабіраўся дахаты.
Ад’ехаўшы кіламетры чатыры ад вёскі, кабылка пачала пахрапваць, стрыбаць вушамі.

«Ваўкі», — мільганула думка ў паштальёна, і як на тое ліха стрэльба засталася дома. Кабылка тым часам перайшла на галоп. Да іванавай вёскі заставалася крыху больш за кіламетр. «Галоўнае — выскачыць на ўзлесак, а там да вёскі рукой падаць». Вось ужо замільгацелі агенчыкі, але кабылка цяжка дыхала і збівала ход. Ваўкі абыходзілі з абодвух бакоў. Раптам кабыла рэзка рванула ў бок і панеслася па полі ў вёску, а Пятровіч ад такога штуршка выляцеў з саней.

…Пасярод дарогі стаяў чорны воўк, бліскаючы сваімі зялёнымі вачыма. «Ну вось і ўсё, — падумаў Пятровіч. — Мне канец!». Ён упаў у снег, падабраўшы ногі пад доўгі кажух, закрыў галаву рукамі. Чуў, як падыйшоў да яго важак, абнюхаў, а потым нешта гыркнуў. Іван ляжаў ні жывы, ні мёртвы і раптам адчуў, што на яго нешта ільецца. Важак ізноў гыркнуў і паштальён адчуў, як пачалі падыходзіць іншыя ваўкі і «меціць» яго. Праз некалькі хвілін стала ціха, Пятровіч падняў галаву — ваўкоў не было. Іван кінуўся да вёскі. Тут здарылася другая бяда: яго апанавалі сабакі. Добра, што паспеў ускочыць у двор і зачыніць брамку. Ад яго кажуха ішоў воўчы «водар».

…Доўга яшчэ развозіў Пятровіч пошту і, расказваючы пра гэты выпадак, сам сабе задаваў пытанне: «Чаму ваўкі яго не разарвалі?»
Магчыма, важаку не спадабаўся гарэлачны перагар, а мо ён успомніў, што калісьці быў пры чалавеку сабакам.

Мікола Корань

Реклама

7
Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
4 Авторы комментариев
сергей

Цікава. Мне заўседы падабаюца апавяданні Міколы Кораня. Але ж «дзе немцы дрэсіравалі сабак-ахоўнікаў на палонных, якіх тыя загрызалі да смерці.»: атрымліваецаа, што палонныя загрызалі сабак.

wolf

Нечаканы канец апавядання. Мне мацi расказвала, што былi такiя сабакi, але дзесьцi 1944−46 гадах, не у 50-х.
«Сергей"-вельмi трапна!

Петр Степанович г. Слуцк

Помню я ваукоу после военных. Не знаю, как немцы дресировали собак на пленных, но то что волков было множество и они были большими чем сегодня я это наблюдал и не одн раз. Ведь, во время войны для них достаточно было питания, они спокойно пожирали трупы побигбших и солдат и скотины. От избытка корма, стаи волков разрослися, и волки считали себя хозяевами, смело приходили в деревни, закидывали на свои плечи: гусей, поросят, овец. Было много случаев воровали и детей. Что хорактерно, волки никогда не жрали свою добычу на месте, они всегда брали то, что могли унести. Надо сказать спасибо власти, за то, что завезла в магазины ружья и патроны и разрешила покупать даже несовершеннолетним детям. Я 4 раза встречался с волком, и скажу правду. Хотелось закрычать, но рот… Подробнее »

сергей

Петр, местами Вы полезны в информационном плане, а местами — Вы уж извините!

МихаиЛ

Чорныя вауки — тоже инопланетяне, НЛО. А вы разве не знали?! Спросите у Апестола Петра. ОН ЗНАЕТ.

МихаиЛ

А так хорошая история. Такие очень хорошо дополняют так скзать официально-исторические сведения о нашей маленькой родине.

Петр Степанович г. Слуцк

МихаиЛ, просто советую смотреть иногда ТВ-3, смеется тот, кто смется последний. и как бы ты не выпендривался, тебя никогда Апостолом не назовут. Ведь, статья не про Петра и апостолов-инопланетян, а про волков. Я думаю, если бы ты встретился с волком лицом к лицу на рсстоянии 4−5 метров, то не только речь отняло бы /… удалено — Админ…/