Кароткія і трапныя

1

УЦЯКЛА
— Прышчэпкі нам, матуля,
у садзіку рабілі.-Ці плакала ты, Юля?
— Мяне там не злавілі…

ПАШКАДАВАЛА ЯГО ПАМЯЦЬ
— Ну, як ты справіў
Новы год? — сябры Фядота запыталі.
— Нічога! — адказаў Фядот, —
Яшчэ аб тым мне не казалі…

МУЖЧЫНСКАЯ ДОЛЯ
— Хто табе панастаўляў сінякоў?
— Ды дома… Бо я дурня там валяў…
А жонка ж вядома — па кікбоксінгу у мяне чэмпіёнкай стала!
Я ёй посуд не памыў — вось і наваляла…

Реклама

ЛЕПШ УСЯГО
Суседзі стрэліся на дачы.
Адзін другога і пытае:
— Купіў сабе ты тачку, бачу?
О, брат, прыгожая якая!
А колькі долараў каштуе?
— Усё аддаў: сваё і сына…
— На паліве якім працуе?
— Ды лепш на крадзеным бензіне!
Мікола Мельнікаў

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
1 марта 2012 14:15

Про девочку в садике интересно. Остальное, как всегда, ботва и рифмоплетство.