Снежны заапарк

0

Некалькі завейных дзён перад маразамі нарабілі шмат нязручнасцей у гаспадарцы горада. Але вокліч «Усе на барацьбу са снегам» прагучаў своечасова. Таму некалькі дзён у мароз на вуліцах працавала мноства тэхнікі. Дапамагалі ЖКГ многія прадпрыемствы, асабліва «Беларуськалій». Нават суседнія вёскі прысылалі ў горад пагрузчыкі. Але не ўсюды можна прайсціся моцнай тэхнікай. Каля магазінаў, адміністрацыйных будынкаў, у дварах працавалі даўно вядомымі сродкамі: пешні, рыдлёўкі.
Вакол прафесіянальна-тэхнічнага каледжа з сабранага снегу вымайстравалі незвычайных жывёл, аблілі іх вадою. Атрымаўся цэлы заапарк, які будзе жыць да цяпла.

Уладзімір Амяльчэня

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии