Случчына гістарычная альбо Аб нашым рэгіёне ў шырокім сэнсе слова

12

Калі свядомыя людзі гавораць пра Случчыну, то звычайна маюць на ўвазе нешта большае, чым сучасная тэрыторыя Слуцкага раёна. Але Случчына — не толькі назва вялікага рэгіёна. Гэта, бясспрэчна, гістарычная, эканамічная, моўная і культурная з’ява на Беларусі. Аб ёй мы і паспрабуем распавесці ў шырокім сэнсе слова.



Межы. Землі Случчыны дасягалі Нясвіжа на захадзе і Глуска на ўсходзе. На поўдзень рэгіён доўжыўся да Прыпяці (Жыткавічы, Петрыкаў). Паводле мапы XVI стагоддзя

Беларускі гісторык Анатоль Сідарэвіч у адным са сваіх артыкулаў нядаўна заўважыў: «Я заўсёды смяюся, калі чую ўсе гэтыя „Ганцаўшчына“, „Лунінеччына“, „Ляхаўшчына“. Бо гістарычна Ляхаўшчына — гэта Наваградчына, Лунінеччына — частка Піншчыны і Мазыршчыны. А што такое Ганцавічы, якія даюць імя субрэгіёну? Хіба могуць яны параўнацца са старажытным Пінскам, Наваградкам, Слуцкам?»

Реклама

Заўвагу Сідарэвіча можна справядліва аднесці і да такіх распаўсюджаных сёння тэрмінаў, як Салігоршчына, Старадарожчына, Любаншчына і нават Капыльшчына. У адрозненне ад іх паняцце «Случчына» пытанняў не выклікае. А вось чаму, — адказы паспрабуем знайсці ў гісторыі.

Дзе слуцкае

Тэрыторыя Случчыны пачынае складацца яшчэ з часоў Турава-Пінскага княства. У канцы XII стагоддзя ад яго адасабляецца Слуцкае княства. У наступным стагоддзі яно становіцца ўдзельным уладаннем літоўскай вялікакняжацкай дынастыіі Гедымінавічаў. Нашчадкі Уладзіміра Альгердавіча - князі Алелькавічы — валодалі княствам да 1612 года. На падставе граматы вялікага літоўскага князя Аляксандра (1499), дзе пералічаны найбольш буйныя населенные пункты, можна зрабіць выснову, што ў Слуцкае княства ўваходзілі тэрыторыі сучасных Слуцкага, Капыльскага, Салігорскага, Любанскага, Старадарожскага, частак Уздзенскага, Глускага, Петрыкаўскага і Жыткавіцкага раёнаў.

У пачатку XVI стагоддзя ўдзельныя княствы ў ВКЛ былі ліквідаваны, але Слуцкае як адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка захавалася да 1791 года. У лістападзе гэтага ж года Слуцкае княства было ліквідавана пастановай сейма Рэчы Паспалітай. Але Слуцк стаў цэнтрам Случарэцкага павета Навагрудскага ваяводства.

Большая частка павета заставалася ва ўладаннях Радзівілаў, якім Слуцкае княства належыла з 1612 года. Са студзеня 1793 года Слуцк і яго павятовыя землі сталі часткай Расійскай імперыі, а Слуцк ператварыўся ў павятовы цэнтр Мінскай губерніі.

Як бачна, Случчына ў якасці рэгіянальнай з’явы фарміравалася і існавала на працягу некалькіх стагоддзяў. Гэта не магло не адбіцца і на іншым аспекце яе жыцця, у прыватнасці эканамічным.

Адзіны арганізм

Слуцкія землі былі неаднолькавыя па сваёй урадлівасці, але яны заўсёды лічыліся багатым краем. Случчына мела не толькі значны зямельны і людскі рэсурс: у яе жыцці велізарную ролю адыгрывалі рамёслы і гандаль.
Як адзначае беларускі гісторык Анатоль Грыцкевіч, Слуцк быў цэнтрам вялікай латыфундыі, куды звозіліся сельскагаспадарчыя прадукты і вырабы рамеснікаў з усяго княства. Паспяховаму развіццю цесных сувязей паміж часткамі Слуцкага княства садзейнічалі рэгулярныя ярмаркі ў Слуцку. Сюды свае тавары прывозілі таксама купцы з Мінска, Гродна, Магілёва, Брэста, Вільно. Нярэдкімі гасцямі былі і іншаземныя гандляры.

Слуцкія купцы ў XVI-XVII стагоддзях пастаянна гандлявалі са шматлікімі гарадамі Польшчы, Украіны, Маскоўскай дзяржавы. Праз прыстань «Пясочнае» на Нёмане яны вывозілі слуцкія тавары ў Кралявец (Кенігсберг). Як сведчаць дакументы, вываз тавараў са Слуцка быў вялікім па аб’ёме і адрозніваўся значнай удзельнай вагой мясцовых вырабаў.

Можна сцвярджаць, што гаспадарчае жыццё Случчыны на працягу шэрагу стагоддзяў уяўляла сабой даволі ўстойлівы адзіны арганізм.

Слуцкая гаворка

Цесныя гаспадарчыя сувязі паміж часткамі Случчыны (Слуцкага княства) садзейнічалі з’яўленню агульных рыс у жыцці яго насельніцтва. Закранём, напрыклад, моўны аспект.

Пачынаючы з 1948 года, беларускія вучоныя праводзяць на тэрыторыі Беларусі дыялекталагічныя экспедыцыі. Сабраныя матэрыялы дазволілі вызначыць два асноўныя дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні.

Случчына адносіцца да апошняга. Але ў межах паўднёва-заходняга дыялекту лінгвісты выдзяляюць так званую слуцкую гаворку. Яна распаўсюджана якраз на былой тэрыторыі Слуцкага княства. Навуковая праца ў гэтым накірунку працягваецца і сёння. З 1962 года збіраецца матэрыял для рэгіянальнага слоўніка слуцкіх гаворак.

Пад кіраўніцтвам філолага П.А. Міхайлава ўжо апрацаваны і сістэматызаваны фактычны матэрыял, распрацоўваюцца слоўнікавыя артыкулы і рыхтуецца да друку «Слоўнік гаворак Случчыны». Гэта будзе цікавая кніга.

Культурны феномен

Чытачы «ІК» у сваіх каментарыях да гістарычных матэрыялаў рэгулярна падкрэсліваюць, наколькі Случчына багата вядомымі пісьменнікамі, мастакамі, вучонымі і выдатнымі культурнымі з’явамі. Заўважым, что «Кур'ер» у асноўным піша пра ўраджэнцаў сучаснага Слуцкага раёна. А калі браць за аснову гістарычнае паняцце «Случчына», то гэты спіс значна павялічыцца.

На самай справе гістарычны і эканамічны падмуркі спрыялі нараджэнню слуцкага культурнага феномена. Тут было ўсё, што лічылася атрыбутам тагачаснай цывілізацыі: друкарні, бібліятэкі, тэатр з аркестрам і нават балет, разнастайныя ўстановы адукацыі, уключаючы знакамітую Слуцкую гімназію. А чаго каштуюць адны слуцкія паясы! Можна смела гаварыць аб унікальнасці слуцкіх абарончых збудаванняў, аб высокаразвітой ваенна-інжынернай справе. З цягам часу ў мясцовых жыхароў выпрацаваўся талерантны падыход да сумеснага існавання прадстаўнікоў разнастайных канфесій, што да цяперашняга часу з’яўляецца верхам цывілізаванасці.

Гэты спіс можна працягваць яшчэ доўга. Культурныя дасягненні Случчыны замацававлі цэласнасць рэгіёна і назаўсёды занеслі яго ў лік выдатных гістарычных з’яў Беларусі. І няхай не крыўдзяцца прадстаўнікі суседніх раёнаў, якія адлічваюць сваю гісторыю ад нядаўніх пастаноў савецкіх часоў. Так ці інакш — ва ўсіх іх слуцкія карані.

Антон Зубарэвіч

ПАДЗЯЛІСЯ. «Кур'ер» запрашае ўсіх аматараў гісторыі выказаць свае думкі наконт ролі Случчыны ў гісторыі Беларусі. Пішыце па адрасе: info@kurjer.infо, або г. Слуцк, вул. Камсамольская, 1, альбо а/я 53.

У тэму

Пункт гледжання капылян

Валянціна Шуракова, дырэктар Капыльскага краязнаўчага музея.

Жыццё Слуцка і Капыля цесна пераплецена паміж сабой са старадаўніх часоў, і сёння справядліва казаць аб нашай сумеснай славутай гісторыі. Напрыклад, першай рэзідэнцыяй князёў Алелькавічаў быў менавіта Капыль, а ў іх тытуле значылася: князі Слуцкія і Капыльскія.

Я пераканана, што сусветнавядомая традыцыя мясцовага ткацтва пайшла з Цімкавіч і Семежава, але носіць яна назву «Слуцкая», бо Слуцк у адрозненні ад гэтых мястэчкаў - своеасаблівы гістарычны брэнд. Многія вядомыя дзеячы культуры і навукі нарадзіліся на капыльскай зямлі, а вучыліся ў знакамітай Слуцкай гімназіі. І гэта справядліва, што аб іх дзейнасці расказваюць экспазіцыі краязнаўчых музеяў і ў Капылі, і Слуцку. Два нашыя гарады ў гісторыі непарыўныя, як Зямля і Луна.

Што думаюць салігорцы

Наталля Тупека, старэйшы навуковы супрацоўнік Салігорскага краязнаўчага музея.

Безумоўна, на воблік сённяшняй Салігоршчыны багатая гісторыя Случчыны аказала сур’ёзны адбітак. Яе ўплыў у гэтым сэнсе на працягу стагоддзяў не вызывае сумнення. Шмат сучасных здабыткаў і дасягненняў салігорцаў можна разглядаць як працяг слуцкай культурнай традыцыі.

Але малады горад Салігорск ужо сам прэтэндуе на рэгіянальнае лідарства, і не толькі ў плане эканомікі. Сёння гэта буйны навуковы і культурны цэнтр Мінскай вобласці са своеасаблівымі рысамі. На маю думку, Слуцк і Салігорск у перспектыве будуць арганічна дапаўняюць адзін аднаго.

12 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Петр Степанович г. Слуцк
Петр Степанович г. Слуцк
16 февраля 2012 14:18

Спасибо автору статьи, очень поучительно и надеюсь в будущем, автор опубликует историю борьбы Слуцких людей за свою независимость. В моей памети, сохранилась борьба случчан за справедливый суд в 1967 году, когда народ восстал и спалил не справедливый суд. Интересно знать, более подробно исторические факты борьбы случчан за справедливость и независимость. /… удалено — Админ…/

Савелий
Савелий
17 февраля 2012 10:25

Вот такие материалы я для себя называю золотым фондом Курьера да и города в целом. Очень и очень интересно. Хорошо если бы Курьер опубликовал в ближайший год подборку подобных статей или хотя бы на сайте сделал набор каких-то ссылок исторических, потому что многие вещи помнятся, а вот обновить в памяти что-то иногда хочется. Сложно найти в рубрике История и люди, а в библиотеке в подшивках — и подавно.

Грегор Хершелл
Грегор Хершелл
17 февраля 2012 11:18

Чушь

Ян
Ян
17 февраля 2012 23:30

Можна павіншаваць чытачоў і аўтара з чарговым выдатным матэрыялам, што з’явіўся на старонках Кур’ера.

Стас
Стас
18 февраля 2012 17:05

Может стоит дублировать статьи на русском языке? Очень интересно, но не владею беларуской мовой…

сергей
сергей
18 февраля 2012 18:24

Учи!

Zorro
Zorro
18 февраля 2012 18:54

Выдатны артыкул.

DEMD
DEMD
18 февраля 2012 19:15

Хорошая статья, нужная сегодня и полезная. Слутчина действительно богата своей историей и людьми и хотелось бы больше и подробнее узнать об истории края и о людях живших на Слуцкой земле.

waspet
waspet
18 февраля 2012 20:10

Интересная статья. С интересом ещё почитал бы «Слоўнік гаворак Случчыны».

wolf
wolf
18 февраля 2012 23:16

Вельмi прыемна прачытаць пра гiсторыю Слуцкага краю на роднай мове. Трэба больш такiх артыкулау друкаваць, каб мы ведалi, хто мы ёсць, адкуль прышлi…
А капыляне-нашы браты. Прыемны гарадок, прыгожы. I Нёман калicьцi быу вялiкi, што па iм ад Пясочнага грузы перавозiлi. Не тое, што зараз…

Миг-21
Миг-21
20 февраля 2012 11:14

Посмотрел на карту. М-да. Случчина была по размерам где-то 130 на 110 км. И даже выход к Припяти был. Прикольно.

Mikola Volkau
Mikola Volkau
20 февраля 2012 15:52

Вельмі слушная пастаноўка пытаньня аб гістарычны адзінстве гістарычнага рэгіёна штучна разьбітага ў свой час на бязлікія раён. Для вывучэньня гісторыі Случчыны, на нашае шчасьце, ёсьць добры грунт — гэта Архіў Радзівілаў, дзе гісторыя рэгіёна з многімі цікавасьцямі раскрываецца ўжо з пачатку 17 ст. Там напрыклаад захаваліся дзьве цудоўныя мапы Слуцкага княства пачатку ХІХ ст. Колькі заўваг: 1) Капыль як цэнтр, ня варта прыніжаць, у чым пагаджуся са спадаром Шумаковым. У свой час было Слуцка-Капыльскае княства. Іншымі словамі абодва княствы ў свой час былі аб’яднаныя пры Алелькавічах. Пазьней Капыль страціў сваё вагу ў параўнаньні з блізкім Слуцкам. 2) Тут жа можна заўважыць пра Салігорск: безумоўна горад важны, а ў эканамічным пляне ці не найважнейшы… Подробнее »