Першае выданне пра Родчанку

0

Напрыканцы 2011 года выйшла з друку кніга нашага земляка, пісьменніка Яўгена Гучка “Ах, Родчанка!… Колькі слоў наўздагон юбілею”. Яна прысвечана памяці знакамітага слуцкага краязнаўца, пісьменніка, фалькларыста, настаўніка Рыгора Віктаравіча Родчанкі.
З Рыгорам Родчанкам Яўген Сяргеевіч не толькі быў добра знаёмы, але і сябраваў з ім. Таму ў аснову апавядання перш за ўсё паклаў свае асабістыя ўспаміны. Выкарыстоўвае аўтар і звесткі іншых колішніх калег, сяброў або знаёмых. На сёняшні дзень гэта першае выданне, прысвечанае Родчанку. У ім знойдзем звесткі пра жыццё, літаратурную і краязнаўчую творчасць чалавека, які перад чытачом паўстае як асоба цэльная, са сваім багатым унутраным светам, са сваімі поглядамі.

Кнігу можа набыць, звярнуўшыся да аўтара, або ў рэдакцыі газеты “Інфа-Кур’ер”.

Ігар Ціткоўскі

Реклама
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии