Памарылі ды й хопіць

0

— Вось, сусед, што я сасніў:
грошай мех! Слана купіў
для сваёй, маўляў, уцехі —
сеў на спіну і паехаў!
— А калі б і сапраўды
грошай мех? Што б тады
з імі ты, сусед, рабіў?
— Хату б новую купіў,
“Мерседес” узяў, каня.
На даляры б памяняў,
бо даляр  — ён у цане,
ну а “зайцы” нашы — не.
Парсюка б купіў, казу,
шчэ якую драбязу…
— А каза табе навошта?
— Бо яна танней па кошту…
Што тут лапатаць дарма,
калі грошай тых няма?!
Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии