Мова ёсць споведзь народа

0

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага) нагадаем, што адпаведна перапісу насельніцтва 2009 года беларускую мову лічаць роднай 60% жыхароў краіны. Пры гэтым дома ёй карыстаюцца толькі 30% насельніцтва. Падчас перапісу 1999 года беларускую мову называлі роднай 73% апытаных, а 36% адзначылі, что гавораць на ёй дома. Як вы адносіцеся да таго, што асноўнай мовай беларусаў становіцца руская?Іван Уладзіміравіч, дырэктар прадпрыемства (Салігорск):
—  Не будзе мовы — не будзе нацыі, а будзе насельніцтва, якому ўсё роўна, у якой дзяржаве жыць.

Юрась Пятровіч, пенсіянер (Салігорск):
— За сваю дзяржаўнасць, за мову людзі плацілі жыццём. Калі мы набылі дзяржаўнасць, беларусы адракаюцца ад мовы. Лёс цяжка пакарае такі народ.

Реклама

Ганна Пятроўна, сацыяльны работнік (Слуцк):
— Калі б усё вакол нас было на беларускай мове — тыя ж газеты, тэлебачанне, то і размаўлялі б мы па-беларуску.

Алена Уладзіміраўна, не працуе (Слуцк):
— Замежнікі ўсхваляюць нашу мову, кажуць, што яна прыгожа гучыць. Не разумею: чаму карэнныя беларусы яе саромеюцца?

Уладзіслаў, студэнт (Слуцк):
— Тыя, хто не прызнае сваёй мовай беларускую, не ўсвядомяць свайго паходжання. Яны не могуць лічыцца беларусамі.

Апытвалі і фатаграфавалі Уладзімір Амяльчэня і Наталля Жаўрыд

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии