Дзяўчынка і галубы

3

На прыпынку, што на праспекце Міра ў Салігорску, людзі прытанцоўваюць ад марозу, чакаючы аўтобус. А галубы, надзьмуўшыся, сядзяць на суседнім доме і пільна сочаць за тым, калі прыйдзе «свая» дзяўчына.



З ЛЮБОЎЮ ДА ЖЫВОГА. У марозныя дні юная салігарчанка штодзень корміць крылатых жыхароў горада і ратуе іх ад голаду. Фота: Уладзімір Амяльчэня

І вось яна падыходзіць да прыпынку. Птушкі дружна злятаюць з даху і радасна кружацца вакруг дзяўчынкі.
Яна купляе ў кіёску пакецік семак сланечніка і пачынае карміць крылатых сяброў. Галубы садзяцца дзяўчынцы на рукі, на галаву. Яна сыпле семечкі ў далонь і частуе птушак з рукі.
Калі падышоў аўтобус, дзяўчынка сыпанула апошнія семкі на дол. Удзячныя птахі кінуліся іх збіраць, а «сяброўка» хутка знікла разам з аўтобусам.
Людзі, якія засталіся на прыпынку, паведамілі, што юная салігарчанка кожны дзень так ратуе галубоў ад марозу і голаду. Таму птушкі заўсёды сустракаюць яе яшчэ на падыходзе.

Реклама

Уладзімір Амяльчэня

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
17 февраля 2012 09:41

Из-за глюков на сайте, фотка сразу не загрузилась. Читаю, написано «Дзяучынка и галубы» — «Девочка и голубой». Несколько секунд думаю, о чем может быть написано в такой статье. А потом ловлю себя на мысли, что голубой по-белорусски — блакiтны…

Грегор Хершелл
Грегор Хершелл
17 февраля 2012 11:20

СерГЕЙ, ты не прав

СветЛана
СветЛана
17 февраля 2012 17:54

Прикольно… 1:1