Слуцк прапанаваў сталіцы «Суб'ектыўнае ў аб’ектыўным»

9

У пятніцу, 20 студзеня, у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстава «Суб'ектыўнае ў аб’ектыўным». У экспазіцыі прадстаўлены творы Гунефы Мацюшэнкавай, слуцкага мастака, выкладчыка Слуцкай дзіцячай мастацкай школы, а таксама работы яе вучняў, студэнтаў і выпускнікоў мастацкіх ВНУ Беларусі: стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі Міхаіла Дайлідава, Алены Леановіч, Іллі Падалкі, Зухры Міхайленка, Віктара Паляшчука, Таццяны Мацко і Сяргея Марыніча.

Гунефа Мацюшэнкава з 1985 года выкладае кампазіцыю ў Слуцкай дзіцячай мастацкай школе. За плённую педагагічную дзейнасць была ўзнагароджана Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтваў за вялікае ўкладанне ў выхаванне творчай моладзі (2000 г.), а таксама значнай колькасцю грамат, дыпломаў, падзяк як кіраўнік конкурсных работ навучэнцаў ДМШ у такіх краінах, як Беларусь, Польшча, Славенія, Македонія, Германія, Чэхія, Расія, Украіна, Бразілія, Літва, Нідэрланды, Японія.

Сярод вучняў Гунефы Мацюшэнкавай — лаўрэаты і дыпламанты конкурсаў і фестываляў (усяго больш за 350 узнагарод), а таксама 15 стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Прадстаўленыя на выставе работы Гунефы Мацюшэнкавай выкананы ў тэхніцы акварэлі. Мастак працуе таксама ў тэхніцы батыка, габелену і іншых. Яна эксперыментуе, сумяшчае розныя тэхнікі, шукае новыя выразныя сродкі.
Выстава працуе да 11 лютага.

Реклама

«Гэта не першая наша выстава ў Мінску, спадзяюся, іх яшчэ будзе шмат. Я вельмі рада сёння бачыць маіх выпускнікоў. Думаю, яны і надалей будуць радаваць мяне сваімі працамі», — сказала Гунефа Мацюшэнкава карэспандэнту газеты «ІК» падчас адкрыцця выставы.
Міхаіл Дайлідаў: «Я вельмы задаволены, што ўсе гэтыя работы менавіта тут, а не дома ў шафе. Я рады, што іх бачаць людзі, бо галерэя — гэта як сталовая. У сталовую людзі прыходзяць харчавацца. Так і з галерэяй: людзі ідуць за духоўнай ежай. Вельмі спадзяюся, што людзі, якія прышлі сёння, добра падсілкаваліся».

Кацярына Савановіч, Алесь Дастанка

9 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Алексей
Алексей
1 февраля 2012 18:12

Ура! Случчане вырываются вперёд!

Макар
Макар
1 февраля 2012 21:03

Гунеффа Фёдоровна большая молодец…

Zorro
Zorro
2 февраля 2012 01:10

А тем временем некоторые их этих случчан не могут выставить свои работы в художественной галерее в Слуцке. Типа, не достойны и в планы на год вперёд не вписываются… Бюрократы хреновы.

george
george
2 февраля 2012 01:39

девушке на 4 фотке снизу эти очки явно не идут

Jordan
Jordan
3 февраля 2012 19:44

Да ладно, очки не так и плохо сидят на девушке. Они скорее сочетаются с её одеждой.

Ольга
Ольга
5 февраля 2012 23:45

george, вы кто такой, чтобы делать такие комментарии? вы хоть чего-нибудь подобного в жизни добились? Более чем уверена, что нет. А поэтому сиди, читай о людях с выставки, учись и ДУМАЙ прежде чем писать что-либо.

Dadaist
Dadaist
6 февраля 2012 01:14

Художники бля) Люблю!

Dadaist
Dadaist
6 февраля 2012 01:16

Гунефа Фёдоровна Форевер!

Dadaist
Dadaist
6 февраля 2012 01:20

Zorro Кamballa