Прыхапіў сабе дзіва

3

У замежжы быў Мікіта:
— Розных цудаў, брат,
адкажу табе адкрыта,
наглядзеўся шмат.Вось напрыклад, у атэлі
кнопку ціскані —
прыйдзе да цябе мамзэля
хоць раз пяць на дні.

Нават я адну такую
прыхапіў сабе.
— Да ты што, сябра, жартуеш?
Жонка ж у цябе!

— Ды не дзеўку, кнопку тую
выдраў са сцяны.
Там сабе шчэ ўсталююць
лепшую яны.
Мікола Мельнікаў

Реклама
3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Алексей
Алексей
1 февраля 2012 17:45

во-во! таких отморозков хватает!

Винни
Винни
2 февраля 2012 00:12

Ой какие хорошие стихи:)

zlata
zlata
2 февраля 2012 07:44

Микола молодец!!!Прямо в точку!