У Беларусі я ажанюся. Гэтага патрабуе мая мама

2

З Максімільянам Розенбергенам, грамадзянінам Аўстрыі, мне нечакана давялося сустрэцца другі раз на Капыльшчыне. Не ўтрымаўся, каб не запытацца, ці спадабаецца яму Беларусь.


ВІНШАВАЛЬНАЯ ПАШТОЎКА. Працэс заснавання беларускай лялькі капыльскімі мастачкамі, які адлюстраваў аўстрыйскі валанцёр, упрыгожыў віншавальную паштоўку Сусветнага банка.

— Я ўзначальваю скаўтскі рух Аўстрыі, з’яўляюся валанцёрам «Маладзёжнага адукацыйнага цэнтра» грамадскага аб’яднання «Фіяльта». Першы раз у Беларусь прыехаў у 2004 годзе, наведаў Браслаў і Маладзечна, дзе знаходзіўся скаўтскі лагер. Усё ўбачанае для мяне было новым, але чужым. Недзе глыбока ў памяці дзяцінства я знаходзіў падабенства з выглядам нашых сялянскіх хат, з тым, як апраналіся людзі. Вырас ў сельскай мясцовасці. Успрыманне было толькі зрокавае, бо я не ведаў ні расійскай, ні беларускай моў. Але тады мне вельмі спадабаліся народныя танцы, асабліва групавыя. Яны мелі нейкае падабенства з нашымі. І гэта было вяртанне ў дзяцінства, бо ў жыцці вясковых людзей вялікае месца займае культура існавання.

Реклама

Сённяшні мой прыезд у Беларусь шосты. Я трохі размаўляю па-беларуску, па-руску. Гэта дазваляе мне больш разумець лад жыцця, паводзіны людзей. І той свет, што ў першы прыезд здаваўся чужым, зараз стаў сваім. Цяпер у асноўным жыву ў Мінску і знаходжу, што горад еўрапейскі. Мне вельмі спадабаюцца беларускія сыркі ў шакаладзе. У Аўстрыі ўсе кампаненты гэтага ласунку прадаюцца, але сумясціць іх у адно цэлае не дадумаліся.
У Мінску ёсць праблемы, якія пужаюць: гэта рост цэн.

Калі мяне пытаюць, навошта я прыязджаю ў Мінск, адказваю, што буду яшчэ сюды прыязджаць. Мне падабаюцца беларускія дзяўчаты. А чалавек я нежанаты, хаця мне ўжо 26 гадоў. Праўда, мова беларуская і руская даўно загублены. Мама была б вельмі рада, калі б я прывёз ёй нявестку з Беларусі, бо яе карані таксама адсюль. Яна валодае нямецкай, англійскай, іспанскай, італьянскай мовамі. Спадзяецца, што будзе сябраваць з нявесткай.

***

Летам 2010 года Максімільян Розенберген прыехаў з Аўстрыі ў вёску Дунаева Капыльскага раёна на майстар-клас «Традыцыйныя абрадавыя беларускія лялькі». Дабіраўся ён на матацыкле. Зрабіў мноства фотаздымкаў, адзін з якіх атрымаў спецыяльны прыз прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі. З дазволу аўтара прадстаўніцтва Сусветнага банка з таго фотаздымка зрабіла віншавальную паштоўку, тэкст якой гаворыць: «Шчаслівых Калядаў і Новага года!»

Уладзімір Амяльчэня

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Винни
Винни
21 января 2012 19:57

Вас не пугают мужчины которым в возрасте 26 лет МАМА советует жениться или нет или на ком женится? Меня лично такое пугает. Не хотелось бы мужа ни подкаблучника ни из-под маминой юбки тоже.

skyblade
skyblade
26 января 2012 00:00

Винни, я лично общался с Максом. Гарнтирую, что он ни то и не другое. Он классный парень. Таких мало.