У Семежава зноў прыдуць “Цары”

0

У аграгарадку Семежава Капыльскага раёна 13 студзеня адбудзецца калядны кірмаш “Шчодра дары, бо прыйшлі Цары”. У праграме гэтага ўжо традыцыйнага мерапрыемства — калядны гандлёвы кірмаш, выстава-дэгустацыя нацыянальнай кухні, выступленне самадзейных мастацкіх калектываў, разнастайныя калядныя гульні і забавы, бяспройгрышная латарэя.
Галоўнай падзеяй кірмаша стане калядны абрад “Цары”. Гэтае народнае свята адыходзіць карэннямі ў XVIII стагоддзе і было адроджана намаганнямі мясцовых работнікаў культуры.

Напрыканцы 2009 года абрад “Цары” быў занесены ў спіс аб’ектаў сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.
Пачнецца семежаўскі калядны кірмаш а 15 гадзіне.

Антон Зубарэвіч

Реклама

В ТЕМУ

 

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии