Што шукаеш, тое і знойдзеш

0

— Трэцяе стагоддзе
працягвае свой бег,
што новага знойдзе
ў ім чалавек?
Ты ў мінулы плакаў,
ну, а зараз як?
Адкажы мне, Якаў?
— Ну ты, кум, дзівак!
Будзем жыць — пабачым,
я так лічу.
Нехта мо паплача,
я пакуль маўчу.
Новае стагоддзе
працягвае свой бег!
Што шукае, — знойдзе
ў ім чалавек!

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии