Твае меркаванні, дарагі чытач, будуць запатрабаваны

5

«З якім настроем, дарагі чытач, рыхтуешся да сустрэчы Новага года?» — чамусьці гэтым пытаннем хочацца пачаць невялікае рэдакцыйнае віншаванне да навагодніх святаў чытачоў друкаванай версіі сённяшняга фінальнага нумара «Кур'ера"-2011 і наведвальнікаў сайта kurjer.info.

Ніяк не дапускаем, што ў адказ можа прагучаць нешта песімістычнае і сумнае. Па-першае, не тое свята, а па-другое, упэўнены, песімізм пад Новы год — гэта не пра чытача «Кур'ера».

Реклама

Свайго прыхільніка, хочацца верыць, мы ўжо нядрэнна вывучылі. Ён падаецца нам у першую чаргу аптымістам, цікавым і вясёлым субяседнікам, добразычлівым дарадцам. Ім кіруюць толькі стваральныя імпульсы. Ён нават у віхуры складанасцей сённяшняга жыцця і перадсвяточнай мітусні заўважыць найперш штосьці светлае і добрае. Дарэчы, гэта асабліва можна заўважыць па тых каментарыях, якія пакідаюць да матэрыялаў наведвальнікі сайта.

Менавіта гэтыя якасці, мяркуем, захаваеш і надалей. Мы рады, што ты застаўся адданым «Кур'еру» і зычым табе і тваім родным толькі дабра і самых прыемных навін. Няхай табе ніхто і нішто не перашкаджаюць ствараць і паляпшаць свой дабрабыт.

Не хочацца загадваць у сённяшні непрадказальны час, якім будзе надыходзячы 2012 год. Хацелася б проста самім без аглядкі на палітыкаў ці палітыку, на тых, каму даверылі кіраваць людзьмі і тэрыторыямі, прыстойна і сумленна рабіць сваю справу і дасягаць жаданых вынікаў, самім быць адказнымі за іх. Галоўнае, мабыць, у тым, каб нам проста не перашкаджалі. Мы не просім дапамогі, мы паспрабуем самі прыстойна рабіць сваю справу.

Газета — наш бізнес. На шчасце, мы не адхіліліся ад гэтага прынцыпу, не пераступілі мяжу, за якой пачынаецца тэндэнцыёзнасць і прапаганда. Мяркуем, дарагі чытач, ты таксама не знойдзеш падстаў, каб абвінаваціць нас у апошнім. Мы будзем старацца і ў новым годзе прытрымлівацца гэтага накірунку, рабіць усё, каб газета была форумам для абмену самымі палярнымі думкамі. І калі аб неабходнасці вывучэння розных поглядаў насельніцтва вобласці на тую ці іншую праблему амаль на ўсіх прэс-канферэнцыях звяртае ўвагу і кіраўнік вобласці, то гэта, пагадзіцеся, павінна дадаткова ўсяляць надзеі, што твае меркаванні, дарагі чытач, будуць запатрабаваны.

Запрашаем і надалей рабіць «Кур'ер» разам, пакідаць свае каментарыі, дасылаць матэрыялы. Можам паабяцаць, што наш сродак інфармацыі пастараемся рабіць неабыякава, з творчым падыходам, з вялікім стаўленнем адказнасці. Гэта складана. Але, упэўнены, такі падыход з боку кожнага дапаможа зрабіць наша жыццё больш цікавым, плённым і заможным.
Да сустрэч на старонках «Кур'ера"-2012, на дыскусіях па самых злабадзённых праблемах нашага жыцця!

З навагоднімі віншаваннямі, калектыў «Кур'ера»

У тэму

5 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Zorro
Zorro
30 декабря 2011 21:15

Ускладніце ўмовы магчымасьці камэнтаваньня да навінаў і артыкулаў. /… удалено — Админ…/ «дзейнасьць» /… удалено — Админ…/ троляў шкодзіць рэпутацыі выданьня.

Петр Степанович г. Слуцк
Петр Степанович г. Слуцк
31 декабря 2011 08:50

Уважаемый Курьер! Вы, демакратический сайт. То есть, позволяете опубликовать человеку то, что ему вздумается. Как нам известно, ДЕМОКРАТИЯ, это дискусия, формирующая волю народа. А для того, что бы народ знал имена людей. Прошу с 1 января, разрешать публикацию камментариев только при написании Имени и Фамилии каментатара. Для того, что бы Вам уважаемый Курьер! не нести ответственность за людей пишущих три буквы или да"""". А вообще, я хочу, что бы каментаторы публиковали предложения, как изменить нашу жизнь. Делились бы советами, как развивать бизнес или сеять огород, что бы меньше ходить в магазин, как снизить цены. Я уверен, если человек будет писать свой адрес, он не будет писать безглуздицу из трех слов или букв.

МОНОЛИТ
МОНОЛИТ
31 декабря 2011 14:38

Петр, надо не зацикливаться на Ф.И.О., а регистрировать на сайте полные данные: номер паспорта и свидетельства о рождении, религия, политориентация, семейное положение, количество браков и число партнеров за последние 5 лет, выписка из трудовой (касается Вас Петр), справка от нарколога и вендиспансера. Вот тогда будет як кажуць: Усе як на духу. С Новым годом уважаемый Курьер и не менее уважаемые форумчане !!!

Священник
Священник
3 января 2012 19:10

Шаноўная рэдакцыя! Колькі можна спаць у шапку! У раёне столькі цікавых навін, а вы ні слова… Жыццё ідзе наперад: адны іддуць на заслужаны адпачынак, на іх месца прыходзяць другія. Адны вырашаюць змяніць месца працы, а другія мяркуюць, хто будзе наступны…

DEMD
DEMD
3 января 2012 21:20

Курьер истинно народная газета, которую выписывают или покупают по воле и желанию сами читатели, а не по принуждению, как проправительственную прессу. Respect всем кто делает Курьер и всем кто ее читает.