З Нараджэннем Хрыстовым!

1

З паўнаты шчырага сэрца віншуем Вас са святам Божага Нараджэння!
Няхай свет Бэтлеемскай зоркі і надалей асвятляе ваш жыццёвы шлях і дорыць надзею, што Немаўлятка, Які нарадзіўся ў цемры ночы, дапаможа ачысціць нашы душы ад граху, абудзіць сэрцы да любові і міласэрнасці! Няхай Добры Бог узмацняе нас у нашай веры Хрыстовай і сілаю Духа Святога падтрымлівае ў штодзённых справах.
У Новым 2012 годзе, Паважаныя чытачы, няхай спадарожнічае Вам моц Благаслаўлення Нованароджанага Божага Сына.

Са святочным віншаваннем,
настаяцель А. Аляксей Романовіч
і прыхаджане парафіі св. Антонія

Реклама

Запрашаем да супольнай малітвы:
24 снежня — у 24 гадзіны
25 снежня — у 15 гадзін
26 снежня — у 18 гадзін
31 снежня — у 24 гадзіны
1 студзеня — у 15 гадзін

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Irina
Irina
24 декабря 2011 22:26

Ад усяго сэрца віншую братоў-каталікоў са святам Божага Нараджэння! Божага вам благаслаўлення! Хутка і наша святкаванне! Прыемнага і легкага посту праваслаўным!