Падстрахаваўся

0

Спаткаў знаёмага паэта,
яго не бачыў, мабыць з лета:
— Як жывецца табе, Воўка,
Мо знайшоў сабе ты жонку?
Закрычаў як звар’яцелы:
— Я іду да мэты смела!
Закахаўся я ў Алесю,
муж яе працуе ў лесе.
Муж — у лес, я — да Алесі…
Яе гэта забаўляе!
Я ж адну надзею маю:
вось аднойчы муж прыедзе,
тут Алесі дзецца недзе,
бо яна са мною спіць…
Буду дзеўку бараніць!
— Ты глядзі - муж той
законны,
паляціш уніз з балкона…
— Усё склалася, як у вершы:
у Алесі паверх першы…

Мікола Мельнікаў

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии