Майстры рэгіёна узнавілі адзенне нашых продкау

3

Па выніках абласнога конкурса “Традыцыйны касцюм Міншчыны”, які прайшоў 11 снежня ў Любані, гран-пры журы прысудзіла ўстановам культуры Любанскага раёна. Удзельнікі ад Капыльскага, Слуцкага, Салігорскага і Старадарожскага раёнаў узялі 12 прызавых месцаў у розных намінацыях.

Падрыхтоўка да конкурса вялася з пачатку 2011 года. За гэты час творчыя калектывы правялі даследаванні рэгіянальных касцюмаў, вывучылі характэрныя для свайго раёна асаблівасці крою, тэхнікі ткацтва, вышыўкі і прыёмаў аздаблення. Усё гэта яны прымянілі пры стварэнні сваіх конкурсных работ. Усяго на конкурс было прадстаўлена 38 работ, выкананых 76 майстрамі з 21 раёна Міншчыны.
Ірына Смірнова, вядучы метадыст па фальклору Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, карэспандэнту “Кур’ера” распавяла пра ўдзельнікаў і экспазіцыі з кожнага раёна.

ЛЮБАНШЧЫНА. У выніку дэтальнай даследчай і майстроўскай працы ўдзельнікі ад Любанскага раёна прадставілі на конкурс дзве калекцыі лялек у традыцыйным адзенні Любаншчыны і пяць сялянскіх строяў, дакладна ўзноўленых па этнаграфічных арыгіналах. Шэраг з іх адзначаны прызавымі месцамі.

Реклама

Акрамя самай высокай узнагароды – гран-пры конкурса – журы прысудзіла: першае месца –  супрацоўнікам Ямінскага дома культуры за калекцыю лялек “Ямінскія замалёўкі з натуры”, другое месца – Анастасіі Кухарэнка за ўзноўлены комплекс вясельнага адзення вёскі Шыпілавічы “Бабуліна радасць”, трэцяе месца –  Сяргею Выскварка з Любанскага цэнтра культуры  за калекцыю лялек “Любаншчына. Моды вясковыя”.

СТАРАДАРОЖЧЫНА. Па словах Ірыны Смірновай, Старадарожскі раён – гэта скарбніца старажытнасці. “Удзельнікі правялі вялікую даследчую працу і прадставілі на конкурс сем вельмі цікавых работ, –  адзначыла яна. – І па выніках конкурса старадарожскія майстрыцы ўзялі большасць узнагарод – чатыры прызавыя месцы”.

Вольга Міхеева, супрацоўніца Старадарожскага цэнтра рамёстваў узяла першае і другое месцы ў розных намінацыях, адно з якіх – “За лепшую калекцыю лялек”.
Два трэціх месца занялі Валянціна Спадар, дырэктар Старадарожскага цэнтра культуры і вольнага часу, за ўзнаўленне жаночага касцюма і аўтарскі калектыў Старадарожскага раённага цэнтра рамёстваў.

СЛУЧЧЫНА. Мець уяўленне аб нацыянальным адзенні Случчыны гледачы і журы конкурса маглі па дзвюм работам, якія прэзентавалі Квасыніцкі цэнтр рамёстваў і Слуцкі цэнтр традыцыйнай культуры.

Найбольш уразіла журы конкурсная работа, у склад якой увайшлі мужчынскі і жаночы касцюмы – прататыпы адзення Слуцкага строю ХІХ-ХХ стагоддзяў. За іх стварэнне творчы калектыў Слуцкага раённага цэнтра традыцыйнай культуры ўзнагароджаны трэцім месцам у намінацыі “Лепшыя калекцыі рэгіянальных строяў”.

КАПЫЛЬШЧЫНА. Капыльскія майстрыцы прывезлі ў Любань дзве конкурсныя работы: традыцыйныя касцюмы жыхароў вёскі Семежава і калекцыю лялек у народным адзенні Капыльшчыны.

З конкурса творчы калектыў Капыльскага цэнтра традыцыйнай культуры павёз дыплом за першае месца ў намінацыі “За глыбокае вывучэнне рэгіянальных традыцый народнага касцюма”.

САЛІГОРШЧЫНА. Салігорскія майстры прадставілі на конкурс тры работы, і ўсе яны былі высока адзначаны журы.

Першае месца атрымала калекцыя лялек “Традыцыйны беларускі строй” Любові Купрыяновіч з  раённага Цэнтра рамёстваў.
Другое месца прысуджана аўтарскаму калектыву Салігорскага цэнтра рамёстваў за мужчынскі і жаночы касцюмы. А трэцяе месца – у Вольгі Хаміцевіч, кіраўніка гуртка народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Валошкі», за жаночы касцюм вёскі Доўгае.

АД РЭДАКЦЫІ. Усе касцюмы і калекцыі лялек, прадстаўленыя на конкурс, на працягу месяца экспануюцца ў Любанскай дзіцячай школе мастацтваў у рамках абласной выстаўкі “Народны касцюм Міншчыны: працяг традыцый”.

Жанна Аўдзеева

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
wolf
wolf
21 декабря 2011 20:51

Цiкава.Прыгожае адзенне.

Макс
Макс
23 декабря 2011 22:33

Как же так? Какое красное на белом? Ведь любому забеларусу известно, что исконно белорусские цвета — это зеленое на красном. Явно польская диверсия.

wolf
wolf
26 декабря 2011 18:04

Святая прауда,Макс!I як гэта я не разглядзеу?Цiкава,калi летам у белай кашулi з чырвонай паласой прайсцi,то якую адлегласць зможаш прайсцi,пакуль не схопяць,як ворага народа?