Вернікі-каталікі просяць дапамогі

1

Вернікі-каталікі просяць дапамогі
Амаль дзесяць гадоў  у Капылі на ахвяраванні прыхаджан і  пры дапамозе юрыдычных асоб-дабрачынцаў вядзецца будаўніцтва касцёла святых Пятра і Паўла, адзінага  у Капыльскім раёне.

З ГЛУБІН СТАГОДДЗЯЎ. Копыльскі касцёл святых Пятра і Паўла вядзе сваю гісторыю ажно з 1439 года.

Реклама

Прыхаджане да апошняга часу самі вырашалі праблемы, звязаныя з будоўлей. Але газіфікацыя касцёла стала праблемай, выправіць якую вернікі-каталікі без дапамогі не ў стане. Таму яны звяртаюцца да кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, добрых людзей. У звароце гаворыцца: “Дапамажыце, калі ласка, сабраць сродкі, каб падаць газ у касцёл, бо сярод парафіян многа старых, хворых і нямоглых, а мы будзем маліцца за ваша здароўе і за працвітанне нашай дарагой Беларусі”.
Сродкі можна ахвяраваць на разліковы рахунак 3015262660016 УНП 600403331. Аддзяленне ААТ “Белаграпрамбанк” г. Нясвіж, код 916. Рымска-каталіцкі прыход святых апосталаў Пятра і Паўла.

Уладзімір Іваноў 

Даведка “Kур’ера”. Першы драўляны касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла ў Капылі быў узведзены ў 1439 годзе. Пажар знішчыў яго ў 1856 годзе. Праз тры гады быў узведзены новы мураваны касцёл. У 30-я гады касцёл быў закрыты і выкарыстоўваўся пад розныя гаспадарчыя мэты. Падчас Другой сусветнай вайны будынак выгарэў. Напрыканцы 60-х застаўся толькі падмурак, на якім пабудавалі рэстаран. У канцы 1990-х гадоў парафія была адноўлена.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Артём
Артём
16 декабря 2011 22:35

Хорошо бы ещё и сауну для ритуальных омовений..