Семежаускія ручнікі сталі культурнай спадчынай Беларусі

0

Семежаўскія чырвона-белыя ручнікі занесены ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі   Беларусь.

Рашэнне аб гэтым прынята на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Як лічаць капыляне, уключэнне закладнога ткацтва ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі — гэта першая прыступка на шляху занясення семежаўскіх чырвона-белых ручнікоў у спіс аб’ектаў сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, дзе ўжо прапісаны семежаўскі калядны абрад “Цары”.
Традыцыйнае закладное ткацтва – адзін з самых старажытных і  распаўсюджаных відаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва на Капыльшчыне. Адным з буйнейшых цэнтраў ткацтва з’яўляецца вёска Семежава.
Спецыялісты зацверджваюць, што аналагаў ткацтва чырвона-белых семежаўскіх ручнікоў у Беларусі няма.

Жанна Аўдзеева

Реклама

СУВЯЗЬ ЧАСОЎ. Семежаўскія ручнікі мясцовыя жыхары пачалі ткаць прыкладна чатыры стагоддзя таму.

ДАВЕДКА “ІК”. Раней статусы гісторыка-культурнай каштоўнасці прысвоены:

  • у Капыльскім раёне: каляднаму абраду “Цары” вёскі Семежава (ён унесены і ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА),
  • у Любанскім раёне: калектывам “Глыбокія крыніцы” вёскі Закальнае, “Павалякі” вёскі Абчын, “Журавушка” вёскі Ямінск;
  • у Салігорскім раёне: абраду “Шчадрэц” вёскі Рог.
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии