Узялі большасць прызоу конкурса

0

Гран-пры і 12 прызавых месцаў (усіх 21) узялі творчыя калектывы нашага рэгіёна ў абласным конкурсе па ўзнаўленні народнага касцюма, які прайшоў у Любані 11 снежня.

Аб гэтым карэспандэнту «Кур'ера» паведаміла Ірына Смірнова, вядучы метадыст па фальклору Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. «На працягу 2011 года творчыя калектывы-удзельнікі правялі работу па даследаванні рэгіянальнага касцюма, вывучылі характэрныя для свайго раёна асаблівасці крою, тэхнікі ткацтва, вышыўкі і прыёмаў аздаблення. На аснове сабранага матэрыялу і ствараліся народныя касцюмы. У Любані іх аўтары прадэманстравалі вынікі праведзенай працы», — распавяла суразмоўца.
Па выніках конкурса, Гран-пры журы прысудзіла ўстановам культуры Любанскага раёна. Удзельнікі ад Капыльскага, Слуцкага, Салігорскага і Старадарожскага раёна ўзялі прызавыя месцы ва ўсіх сямі намінацыях.

Жанна Аўдзеева

Реклама

Падрабязней аб тым, якія вынаходкі зрабілі канкурсанты і як ацаніла гэтыя пошукі журы, чытайце ў наступным нумары «Кур'ера».

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии