Слуцкі народны тэатр паказаў спектакль пра чыноўнікаў

4

Слуцкі народны тэатр драмы і камедыі імя У. Галубка 30 лістапада паказаў спектакль «Мудрамер» па аднайменнай п’есе Міколы Матукоўскага.

Як паведаміў карэспандэнту «ІК» Аляксандр Туміловіч, рэжысёр тэатра, спектакль «Мудрамер» паказваецца толькі другі раз. «Я сядзеў у зале, кожная мышца была напружана, бо гэта маё дзецішча. Для мяне было вельмі прыемна, што ніхто ў зале не ўстаў і не выйшаў. Значыць, гледачу было цікава, а гэта самае галоўнае», — гаворыць ён.

На спектаклі сабралось каля 300 чалавек. «Прысутнічалі не толькі дарослыя людзі, але прыйшлі і школьнікі, якія вывучаюць творчасць Міколы Матукоўскага», — гаворыць суразмоўца.
Сюжэт пастаноўкі заключаецца ў тым, што ў Міністэрства ўзгаднення прыйшоў вынаходнік, які сканструяваў мудрамер — прыбор, які вымярае дурноту. Дзеянне адбываецца ў кабінеце міністра. Спачатку міністр прапануе праверыць апарат на сваіх падначаленых, але тыя не згаджаюцца. Потым ён вырашыў апрабаваць мудрамер на наведніках.

Реклама

У спектаклі прымалі ўдзел Галіна Бабаджанава, Уладзімір Вяршынін, Уладзімір Машко, Наталля Дубалека, Зінаіда Заяц, Мікалай Курбыка, Юрый Арол.
Нагадаем, што ў 2011 годзе Слуцкаму народнаму тэатру драмы і камедыі споўнілася 50 гадой з дня яго існавання. За гэты час трупа паказала больш за 40 пастановак.
Рэжысёр тэатра падзяліўся сваімі планамі на будучыню з чытачамі «ІК»: «Як звычайна, у Міжнародны дзень тэатра мы пакажам прэм’еру новага спектакля, над якім зараз працуем». Плануем, што прэм’ера адбудзецца 27 сакавіка.

Наталля Жаўрыд

У тэму

Аб першым паказе «Мудрамера» и фотоздымки — тут.

4 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
сергей
сергей
8 декабря 2011 00:08

Смотрел Павлинку в Купаловском месяц назад. Смотрел Павлинку в исполнении слуцкого театра лет 20 назад. Небо и земля. Причем земля — это Купаловский сегодня. Надеюсь, слуцкий театр держит марку и сегодня. Вспомнился Евстегнеев из «Беригись автомобиля!», говоривший, что есть мнение, что любительские театры скоро вытеснят театры профессиональные. К тому и идет. Удачи и успехов.

Володя
Володя
11 декабря 2011 00:19

Слуцкие хряке из соседней статьи обижаюццо. Оне требуют не осквернять светлое имя белорусских чиновников и заменить в спектакле все слова «чиновник» на «слуцкий хряк».

Светлана
Светлана
17 марта 2013 01:35

Володя, а что и где заменять? спектакль в запрете…

В. Прокопович
В. Прокопович
17 марта 2013 06:23

А причина. Наверное Добровольская учуяла какую-нибудь, только ей понятную крамолу. О как! Нет, не совет по культуре, нет, не совет по эстетике, нет, не совет по историческому наследию, а непререкаемый городской идеолог. Всё как завещал отец всех народов Виссарионыч. Второе десятилетие ХХI века. Абсурд замутнённого разума .Куда там фантазиям Орвела и Войновича.