Абыякавасць да памятнай падзеі

14

Зноў, як і ў мінулыя гады, у справаздачы газеты пра мітынг, прысвечаны 91-й гадавіне Слуцкага паўстання, здзівіла колькасць яго ўдзельнікаў. 20 — столькі мясцовых жыхароў прыйшло да краязнаўчага музея (з 60-тысячнага горада!). І гэта ў нядзелю, 27 лістапада, калі своечасова і «Кур'ер», і раённая газета далі абвестку пра дазвол з боку аблвыканкама на правядзенне мітынгу.
Забаяліся слуцакі? Не выключаю. А хутчэй за ўсё, як і ў мінулыя гады, праявілі сваю абыякавасць да памятнай падзеі ў гісторыі Беларусі і Случчыны. Перш за ўсё інтэлігенцыя, пенсіянеры. Добра што пад’ехалі салігорцы, мінчукі: набралося чалавек дзвесце.
Для параўнання: 26 лістапада, у суботу, у той жа краязнаўчы музей на выставу элітных кошак наведалася болей за 1 500 чалавек! Гэта пры тым, што ўваход быў платны: сем тысяч рублёў для дарослых і тры тысячы для дзяцей.
А што яны раўнадушныя да мінулага Случчыны, да тых 10 тысяч стральцоў, што ў лістападзе 1920 года пайшлі на смерць, каб жыла Беларусь, тут ніякага сумнення не ўзнікае. Такога нельга ўявіць ні ў Літве, ні ў Польшчы, ні ў Украіне.

Міхаіл Залескі

14 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Wanderer
Wanderer
7 декабря 2011 15:08

Равнодушие — прямое следствие страха. Угроза непродления контракта в ближайшие 12 месяцев кого угодно сделает пассивным и равнодушным ко всему. Пока будет страх, везде будет превалировать установка «лучше ничего не делать, сидеть и не высовываться». Ибо инициатива периодически бывает наказуемой. За примерами даже далеко ходить не надо. В Слуцке человек проявил инициативу, обратил внимание общества на плачевное состояние кладбищ, добился уборки этих кладбищ, т. е. сделал наш город, наше окружение лучше. За то, что человек сделал (и хорошо сделал) их работу, местные депутатики «отблагодарили» его штрафом на прошлой неделе. Именно поэтому в обиходе такие обороты, как «равнодушие», «болото» и пр. Именно поэтому Слуцк и впредь будет воспитывать замечательную, талантливую молодежь, которая неизменно будет уезжать из города и из страны туда, где поддерживают… Подробнее »

вася
вася
7 декабря 2011 16:37

Ваедер, вы забыли добавить, что общественное мнение сделало эту самую активистку «врагом народа»

Яна
Яна
7 декабря 2011 21:10

Быў час, быў век, была эпоха,

Калі, наеўшыся ў адвал,

Сёй-той прыкінуў, што панчоха —

Зусім не кепскі ідэал;

Быў час, быў век, была эпоха,

Калі гадаў інтэлігент:

Чаму стандартны выпівоха

Вылазіць часам на прэзент?

Вядома, праўда вочы коле,

Ды без яе, скажу вам я,

Нічога людскага ніколі

Не выйдзе з нашага рая.

Пакуль не станем як належыць

Цаніць сумленнасць у сабе —

Вядзьмак не кіне нас драпежыць:

Не гэты — іншы дадзяўбе!..

Яна
Яна
7 декабря 2011 21:11

Гэта цытата.

Child
Child
7 декабря 2011 22:51

Гэта не актывистка, гэта — польскае зомби

Irina
Irina
7 декабря 2011 22:55

А Ўсе ж такі: гэта страх нас так трымае…

Zorro
Zorro
8 декабря 2011 02:45

Случакоў на мітынгу было значна болей за 20 чалавекаў. Мяне ўжо не ўпершыню зьдзіўляюць падобныя ацэначныя меркаваньні. Відаць, карэспандэнт проста пабачыў 20 знаёмых случакоў, пасьля чаго зрабіў геніяльную выснову. Затое пра чалавекаў 4−5 тых жа салігорцаў пасьля будуць казаць, што «вось калі б не салігорцы…»

Макс
Макс
8 декабря 2011 08:59

Самыми крутыми экспертами по зомби являются жертвы зомбоящика © белорусская народная примета

Тима
Тима
8 декабря 2011 13:57

Случчане видят, что ничего героического в том событии не было. Потому и не хотят быть втянутыми в лицемерные мероприятия оппозиции, привычно паразитирующей на чужом горе.

Слуцак
Слуцак
8 декабря 2011 15:06

Wanderer, не надо пытаться представить слутчан как трусливое быдло. Они чтят память настоящих героев, а не тех, кого им в качестве героев подсовывают. Слутчане лучше пойдут на встречу с прекрасным (выставку кошек), чем будут участвовать в непонятной тусовке, размахивая, выпучив глаза, разноцветными тряпками.

Zorro
Zorro
8 декабря 2011 16:27

Идеолухи что-то активизировались… Зависть, наверное, что люди сами и без принуждения сознательно пришли/приехали на митинг. На их-то пустые идеолуховские посиделки народ приходиться заставлять приходить, отчёты строчить, разнорядки устраивать… А тут взяли и просто пришли. Всем беларусофобам на злость.

Марыя
Марыя
8 декабря 2011 21:55

Слуцак, да цябе звяртаюся! Не паказвай сябе такім цёмным дурнем, а адчыні падручнік 6 класса па гісторыі Беларусі і прачытай, што пад бел-чырвона-белым сцягам беларускія палкі ўдзельнічалі ў бітве з крыжакамі пад Грунвальдам. Тое, што ты назваў «разноцветной тряпкой» — гэта сцяг сапраўдных беларусаў, якія помняць гісторыю сваёй краіны і не лічаць, што іхняя сталіца — Масква. Табе ўбілі ў мазгі, што гісторыя нашай краіны пачынаецца пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, і ты, як маленькая рознакаляровая птушка, гэта паўтараеш.Пакланяйся свайму бальшавіцкаму сцягу і Леніну, які стаіць на плошчы, якую заснавала Анастасія Слуцкая, але не абгаджвай гісторыю краіны і Слуцка, якую ты не ведаеш.

Irina
Irina
8 декабря 2011 22:39

Марыя, такія нічога і не хочуць ведаць. А вось які яшчэ сцяг асмеліцца назваць «слуцак» анучай?

wolf
wolf
8 декабря 2011 22:42

Марыя, Яна, Iрына, Вы проста патрыёты свае Радзiмы. Вельмi прыемна, што сярод жанчын многа тых, што ведае i шануе нашу гiсторыю. А усялякiх грамадзян, якiя зневажаюць Беларусь i беларусау, дык на iх не звяртайце увагi, iх час у мiнулым. З паважаннем…