«Свабода» на сярэдніх хвалях

0

Бываю ў камандзіроўках. Вечарамі з задавальненнем паслухаў бы голас Уладзіміра Глода па трансляцыі «Свабоды». Аднак маю з сабой прыёмнік, які на кароткіх хвалях не працуе.

Генадзь Якубоўскі

Перадачы «Свабоды» можна прымаць і ў АМ-дыяпазоне на сярэдніх хвалях: трансляцыя вядзецца на частаце 612 кГц ці 490 м. Яна захавалася ранейшай і пасля таго, як у апошнія дні кастрычніка радыёстанцыя крыху змяніла сетку свайго вяшчання і зараз прапануе актуальныя рэпартажы пра падзеі сённяшніх дзён на наступных хвалях і частотах: з 6 да 8 гадзін раніцы — на хвалях 49 м (частоты 6105 кГц, 6155 кГц), з 18 да 20 гадзін — на хвалях 49 м (6120 кГц) і 31 м (9515 кГц), з 20 да 22 гадзін — на хвалях 49 м (5930 кГц) і 31 м (9515 кГц), з 22 да 24 гадзін — на хвалях 49 м (5840 кГц, 5930 кГц).

Реклама

Аддзел пісем

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии