У жыцці ёсць месца творчасці

0

Цімафей Малахоўскі, вучань дзявятага класа Салігорскай гімназіі № 2 узнагароджан Дыпломам першай ступені ІІ Маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі «Навуковыя імкненні-2011», якая адбылася 16 лістапада ў Мінску.

Салігарчанін будзе на працягу года атрымліваць асабістую стыпендыю Савета маладых вучоных пры Нацыянальнай акадэміі навук за творчую працу «Асабісты фонд беларускіх прыказак (з запісаў У. П. Ліхтар з вёскі Гоцк Салігорскага раёна). Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі паабяцаў выдаць сборнік прыказак асобнай кніжкай.

«Два гады таму Цімафей паехаў у лагер «Зубраня» і пасябраваў там з унукам Ульяны Піліпаўны Ліхтар з вёскі Гоцк. Пры першай сустрэчы з Ульянай Піліпаўнай, якой на той час быў 71 год, Цімафей звярнуў увагу на яе незвычайныя веды народных прымавак і прыказак. У школе прапанаваў запісаць гэтую мудрасць. Я згадзілася, — сказала карэспандэнту «ІК» Лілія Валчок, настаўніца беларускай мовы. — Так пачалася праца, якая цягнулася два гады. Было запісана 771 прыказка і прымаўка. Цімафей адабраў малавядомыя і рэдка ўжывальныя. Пасля давялося размяжоўваць усе прыказкі і прымаўкі на тэматычныя групы. Так атрымаўся зборнік на 39 старонак, у якім усе прыказкі і прымаўкі падзелены па тэматыцы на сацыяльныя, сямейна-бытавыя, павучальна-сатырычныя, жартоўныя і гэтак далей. На мой погляд, Цімафей — незвычайна працаздольны, творчы юнак».

Реклама

«Вялікі дзякуй Ліліі Александраўне Валчок, настаўніцы беларускай мовы, Алене Міхайлаўне Евіч, метадысту гімназіі, Таццяне Валодзінай, загадчыцы кафедры этналінгвістыпі пры Акадэміі Навук РБ. Без іх дапамогі мая праца не была б такой паспяховай. Самае цяжкае было апрацаваць і сістэмазаваць сабраны матэрыял, — сказаў Цімафей у размове з карэспандэнтам «ІК». — Хочацца працягнуць супрацоўніцтва з Ульянай Піліпаўнай Ліхтар, бо яна яшчэ многа чаго ведае. Сёння мяне таксама цікавіць прырода міжнародных эканамічных крызісаў. Таму мару пасля школы паступіць у Мінскі эканамічны ўніверсітэт на аддзяленне «Міжнародныя інвестыцыі».

Уладзімір Амяльчэня

Настаўніца беларускай мовы Лілія Александраўна і Цімафей Малахоўскі пасля заняткаў часта вырашаюць многія пытанні.

Такая вокладка зборніка прыказак.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии